Плошча Калоны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плошча калоны ўначы

Плошча калоны (італ.: Piazza Colonna) — плошча ў цэнтры Рыма, названая ў гонар размешчанай на ёй калоны Марка Аўрэлія, якая дала назву і аднайменнаму раёну сталіцы Італіі. Да плошчы можна дабрацца са станцый «Барберыні — Фантана-дзі-Трэві» і «Спанья» Лініі А Рымскага метрапалітэна.

Гравюра XIX стагоддзі

Плошча калоны была створана ў канцы Чынквечэнта па загаду папы Сікста V. Плошча калоны размешчана з заходняга боку Віа дэль Корса прыкладна на аднолькавай адлегласці ад П'яцца дэль Попала і Плошчы Венецыі. Плошча мае прамавугольную форму. З поўначы да яе прылягае палацца Кіджы, дзе засядае Савет міністраў, а з паўночнага захаду — палацца Монтэчыторыа, дзе засядае Палата дэпутатаў. З заходняга боку плошча абмежавана палацца Ведэкінд, дзе раней быў галоўны офіс газеты «Il Tempo», а з паўднёвага боку — царква Санта-Марыя-дэла-П'ета і палацца Фераёлі, дзе сярод іншага знаходзяцца прадстаўніцтвы рэгіёнаў Фрыулі-Венецыя-Джулія і Вале-д'Аоста. Уздоўж Віа дэль Корса на плошчу выходзіць фасад галерэі Альберта Сордзі.

Паміж калонай Марка Аўрэлія і галерэяй Альберта Сордзі размешчаны элегантны фантан, пабудаваны архітэктарам Джакама дэла Порта ў 1577 годзе па загаду Папы Рыгора XIII. Асновай фантана служыць чара з мармуру з вострава Хіяс, знадворку ўпрыгожаная шаснаццаццю вертыкальнымі стужкамі з карарскага мармуру. Першапачаткова фантан забяспечваўся вадой з акведука Аква Вірга.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Marrco Bussagli (Herausgeber): Rom — Kunst & Architektur. Köln: Könemann 1999. ISBN 3-8290-2258-1
  • Reinhard Raffalt: Concerto Romano. München: Prestel 1955; 14. Ausg. 1999. ISBN 3-7913-2236-2
  • Eckart Peterich: Rom. 2. Aufl. München: Prestel 1998. ISBN 3-7913-2043-2
  • Marilyn Symmes, Fountains- Splash and Spectacle. Water and Design from the Renaissance to the Present. Thames and Hudson and the Cooper-Hewitt National Design Museum, Smithsonian Institution. 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]