Плошча Леніна (Брэст)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Плошча Леніна, Брэст)
| плошча Леніна Брэст | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
| Горад | Брэст |
| Раён | Ленінскі раён |
| Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Плошча Леніна (руск.: площадь Ленина) — плошча ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Мае форму выцягнутага прамавугольніка, размешчана па вул. Леніна, на скрыжаванні з вуліцамі Пушкінскай і Энгельса ў іх пешаходнай частцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Усе будынкі, які фарміруюць плошчу, размешчаны па вуліцы Леніна. Забудова заходняга боку плошчы ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 7 — Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013

- № 9 — будынак банка (1926, арх. Станіслаў Філасевіч). Трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам, які складаецца з двух узаемна перпендыкулярных крылаў, злучаных аб'ёмам у выглядзе дамінуючай над усёй пабудовай ратонды са сферычным купалам. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013

- № 11 — будынак Брэсцкага аблвыканкама (1938). Пабудаваны з цэглы як ваяводскае ўпраўленне. Першапачаткова ўяўляў сабой чатырохпавярховы аб'ём прамавугольнай у плане формы з выступаючымі на галоўным і дваровым фасадах цэнтральнымі рызалітамі. У 1960 г. прыбудавана чатырохпавярховае крыло, якое надало плану Г-падобную форму. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013

- № 13 — Адміністрацыя Ленінскага раёна Брэста —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013 - № 15 — Брэсцкая гарадская бальніца —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]
- № 18 - чатырохпавярховы будынак.
- № 20 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 22 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002

- № 24 (вул. Пушкінская, 4) — чатырохпавярховы будынак.

- № 32 (вул. Пушкінская, 1) — чатырохпавярховы будынак.
- № 34 — Кафедральны касцёл Святога Крыжа (1856). Уяўляе сабой прамавугольную базіліку з паўкруглай апсідай, якая завяршае цэнтральны неф. У 1948 годзе ён быў зачынены, у 1950—1957 гадах перабудаваны, і да 1990 года ў ім размяшчаўся Брэсцкі абласны краязнаўчы музей[1].. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000015
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік У. І. Леніну (1958; скульптар М. Ластачкін, архітэктар Г. Заборскі[1]) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Ж000014
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Леніна (Брэст)