Плошча Леніна (Магілёў)
Выгляд
| Плошча Леніна Магілёў | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Горад | Магілёў |
| Раён | Ленінскі раён |
| Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Плошча Леніна (руск.: площадь Ленина) — плошча ў цэнтры Магілёва, на скрыжаванні вул. Першамайскай і праспекта Міру. Размешчана ў Ленінскім раёне.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль сфарміраваны ў 1938—1940 гг. Адзін з першых ансамбляў савецкай архітэктуры даваеннага часу. Уключае Дом Саветаў, адміністрацыйны будынак, жылы дом на рагу вул. Першамайскай і праспекта Міру. Кампазіцыйны цэнтр — помнік У. І. Леніну перад будынкам Дома Саветаў. У 1950—1960 гг. пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы ў паўднёвай і ўсходняй частках плошчы. Значную ролю ў ансамблі адыгрывае азеляненне: кветнік і газоны перад помнікам У. І. Ленінку, партэрны сквер у цэнтры плошчы, 2 скверы па тарцах (плошча сквера па вул. Ленінскай складае 0,4 га[1]).

Зноскі
- ↑ Скверы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Леніна (Магілёў)