Плошча Нахш-е Джахан



Плошча Іма́ма (перс.: میدان امام), был. Плошча Нахш-е Джахан — плошча ў цэнтры Ісфахана (Іран), аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Да 1979 плошча насіла назву Шахскай (перс.: میدان شاه). Плошча Імама размешчана ў гістарычнай частцы Ісфахана, у раёне Гальбахар. З паўднёвага боку плошчы размешчана Мячэць Імама, з заходняй — Палац Алі-Гапу, з усходняй — Мячэць Шэйха Лютфалы, з паўночнай — Вялікі кірмаш. З Ісламскай рэвалюцыі на Плошчы Імама праводзіцца пятніцкая малітва.
Плошча выцягнута на 560 метраў з поўначы на поўдзень і на 165 — з захаду на ўсход. Сучаснае аблічча плошчы аформілася ў XVI стагоддзі, калі Ісфахан быў сталіцай Імперыі Сефевідаў. У 1589 годзе шах Абас I Вялікі перанёс сталіцу ў Ісфахан і пачаў актыўнае будаўніцтва.
Падрабязна плошчу апісаў падарожнік Адам Алеарый у 1637 годзе.
Гістарычна плошча выкарыстоўвалася таксама як стадыён для гульні ў коннае пола непасрэдна пад вокнамі шахскага палаца; выявы эпізодаў гульні сталі любімай тэмай іранскіх мініяцюр. Цяпер уздоўж плошчы цягнуцца гандлёвыя рады і сувенірныя крамы, а на самой плошчы размешчаны фантаны.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 115 рус. • англ. • фр. |