Плошча Перамогі (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Плошча Перамогі, Мінск)
Перайсці да: рух, знайсці
Плошча Перамогі
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна

Беларусь

Горад

Мінск

Найбліжэйшыя
станцыі метро

Плошча Перамогі

Ранейшыя назвы

Круглая плошча

Лагатып Вікісховішча Плошча Перамогі на Вікісховішчы
Плошча Перамогi

Плошча Перамогі — плошча ў цэнтры Мінска, знаходзіцца на скрыжаванні праспекту Незалежнасці з вуліцамі Захарава і Кісялёва. Плошча знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Мінска насупраць дома-музея I-га з'езда РСДРП побач з будынкамі Галоўнай Рэдакцыі Беларускага Радыё і Тэлебачання і Дома Вяселляў. Ад плошчы пачынаецца сквер, які цягнецца да ракі Свіслач і ўваходу у Цэнтральны Парк Культуры і Адпачынку імя М. Горкага.

Плошча з'яўляецца візітнай карткай горада Мінска. Праз яе праходзяць парады і святочныя шэсці. Маладыя робяць на ёй здымак на сваё вяселле.

Транспарт: Метро Плошча Перамогі, трамваі 1, 3, 4, 6, 8, 10, 11.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Як архітэктурны ансамбль пачала фарміравацца ў 1939 г. ў адпаведнасці з генпланам Мінска 1932—1936 гг. (арх. Ю. Кілаватаў, кансультант В. Вітман).

Да 1958 года плошча называлася Круглая. У 1939 г. пачалі будаваць два дугападобныя дамы паводле праекту арх. Р. Столера. У час вайны іх часткова разбамбілі. У 1947 годзе архітэктар прыехаў у Мінск і дапамог іх адбудаваць. Да вайны па Савецкай вуліцы праз плошчу хадзіў трамвай.

Да ўмацавання манументу Перамогі на плошчы знаходзіўся сімвалічны камень абгароджаны ланцугом.

У 1946 годзе быў аб'яўлены конкурс на манумент Перамогі. Спачатку планавалі размясціць помнік каля цяперашняй Кастрычніцкай плошчы [Крыніца?], але там быў пабудаваны помнік Сталіну. Выбраны праект прадугледжваў 48-мятровы помнік з белага мармуру з ружовым адценнем. Каб паспець адкрыць помнік да 10-годдзя вызвалення Беларусі, вырашылі зрабіць яго з шэрага граніту і на 10 метраў карацей.

Плошча Перамогі на паштовай марцы 1958 года

Граніт быў прывезены з-пад Днепрапятроўска і Жытоміра. Мазаіку для ордэна Перамогі прыслалі з Акадэміі мастацтваў Ленінграда. Разьбу па граніце зрабілі ўкраінскія муляры. Бронзавыя гарэльефы, меч і вянкі адлівалі ленінградскія спецыялісты завода «Манументскульптура».

Ля падножжа помніка 3 ліпеня 1961 года, у дзень 17-й гадавіны вызвалення горада Мінска, ганаровы грамадзянін горада Мінска, Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік А. С. Бурдзейны запаліў вечны агонь.

Каб змясціць станцыю метро і выхады, у 1984-м годзе архітэктары Б. Ларчанка, Б. Школьнікаў і К. Вязгін перапланавалі плошчу з круглай у авальную. 1 ліпеня 1984 года на плошчы ўмацавалі гранітныя блокі з капсуламі з зямлёй гарадоў-герояў: Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Кіева, Адэсы, Севастопаля, Керчы, Новарасійска, Тулы, Брэсцкай крэпасці. У 1985 годзе — капсулы з зямлёй гарадоў-герояў Смаленска i Мурманска.

Манумент у падземным пераходзе станцыі

8 мая 1985 года ў адзначэнне 40-годдзя Перамогі ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі адчынілася Мемарыяльная зала ў гонар Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі за вызваленне Беларусі. Пад плошчай была пабудавана кальцавая галерэя, якая пераходзіць у мемарыяльную залу. У цэнтры залы вянок з мастацкага шкла з падсветкай (мастак У. Пазняк). На сцяне залы замацаваныя бронзавая Зорка Героя Савецкага Саюза і лісты з імёнамі 566 ураджэнцаў Беларусі і іншых рэспублік, якія прымалі ўдзел у вызваленні беларускай зямлі, і за свае подзвігі былі ўзнагароджаныя званнем Героя Савецкага Саюза.

У 2003 г. адбылася чарговая рэканструкцыя плошчы.

Планіроўка плошчы Перамогі[правіць | правіць зыходнік]

План плошчы

Архітэктурны ансамбль плошчы пачаў фарміравацца ў канцы 1930-х гг. з пабудовы двух дугападобных дамоў, звернутых да цэнтра горада (1939, скончаны ў 1947, архітэктар Р. Столер), у аснове планіроўкі якіх ляжыць тыпавая 4-кватэрная секцыя. Забудова вялася па генпланах 1932—1938 гг., 1946 і праекту плошчы 1950 (арх. М. Баршч, Л. і Г. Аранаўскасы, карэкціроўка Г. Заборскага і Л. Мацкевіча, 1954).

Плошча мае ў плане прамавугольнік (225х175 м), які завяршаецца з аднаго боку паўкружжам. Яе прастора расчлянёна на дзве часткі — круглую і аванплошчу. Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца размешчаны пасярод круглай часткі плошчы манумент Перамогі, які замыкае перспектыву праспекта Незалежнасці і вуліцы Захарава. Гэты 38-мятровы гранітны абеліск, увянчаны трохмятровай выявай ордэна Перамогі. На пастаменце ля падножжа абеліска — свяшчэнны меч Перамогі. Помнік быў збудаваны ў 1954 годзе ў гонар воінаў Савецкай арміі і партызан Беларусі, загінулых у баях за вызваленне Беларусі.

Па абодва бакі праспекта значна ніжэй яго ўзроўню паміж вул. Захарава, Камуністычнай і Фрунзэ разбіты сквер партэрнага тыпу, уздоўж яго пастаўлены жылыя дамы, па тры з кожнага боку (1950—1956). Па вуглах дамы ўвянчаны вежкамі, а з паўднёвага боку злучаны паміж сабой каланадай. Тарцовую частку плошчы замыкаюць з боку Камуністычнай вуліцы Дом-музей I з'езда РСДРП (будынак адноўлены ў 1948, арх. І. Валадзько), мост праз раку Свіслач (1951—1953), а з боку вуліцы Фрунзэ манументальныя вароты — уваход у Цэнтральны дзіцячы парк.

Помнік Перамогі[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Перамогі на паштовай марцы Беларусі

На плошчы ўмацаваны трыццацівасьмімятровы гранітны помнік, увянчаны трохмятровай выявай ордэна Перамогi. На пастаменце ля падножжа помніка — свяшчэнны меч Перамогі. Помнік збудаваны ў 1954 годзе у гонар воінаў Савецкай арміі і партызанаў Беларусі, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Скульптары: З. Азгур, А. А. Бембель, С. Селіханаў. Архітэктары: У. А. Кароль, Г. У. Заборскі

На чатырох гранях пастаменту помніка закладзены бронзавыя тэматычныя гарэльефы: «9 мая 1945 года», «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Партызаны Беларусі», «Слава загінулым героям».

Чатыры бронзавыя вянкі вакол абеліска азначаюць чатыры франты, воіны якіх прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]