Плошча Рэмбранта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік Рэмбранту
Плошча Рэмбранта пасля рэканструкцыі 2009

Плошча Рэмбранта (нідэрл.: Rembrandtplein) — адна з цэнтральных плошчаў Амстэрдама, Нідэрланды. З 1669 года на плошчы знаходзіўся Алейны рынак і плошча насіла назву Botermarkt, а ў 1876 годзе атрымала сучасную назву ў гонар мастака Рэмбранта ван Рэйна.

У цэнтры плошчы знаходзіцца помнік Рэмбранту.

Пасля другой сусветнай вайны гэтая плошча ператварылася ў цэнтр начнога жыцця. Тут размясцілася мноства кафэ, магазінаў і гасцініц. Акрамя таго, на плошчы ўстаноўлены самы вялікі ў Еўропе ВК-экран 7,6 * 15 м[1]. У 2009 годзе была праведзена вялікая рэканструкцыя плошчы: яна была вызвалена ад залішніх зялёных насаджэнняў, а помнік Рэмбрандту перамешчаны ў цэнтр плошчы.

Зноскі