Плошча Свабоды (Талін)
Плошча Свабоды эст.: Vabaduse väljak | ||
Агульная інфармацыя | ||
---|---|---|
Плошча Свабоды, на пярэднім плане — Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне, на другім — царква Святога Іаана |
Плошча Свабоды (эст.: Vabaduse väljak, раней — Перамогі, Сянная, Пятроўская) — гарадская плошча ў цэнтры Таліна. Займае плошчу 7752 м²[1], памеры 110 х 75 м.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Узнікла на месцы скапанага ў сярэдзіне XIX стагоддзя шведскага бастыёна перад Хар'юскай брамай. У 1867 годзе на плошчы была пабудавана Яанаўская царква.
У 1910 годзе на плошчы ліквідавалі сянны рынак, плошчу забрукавалі каменем. Да 200-годдзя ўзяцця горада расійкімі войскамі на плошчы паставілі помнік Пятру I. 1 мая 1922 года помнік быў дэмантаваны, пастамент пад ім разбураны, ногі бронзавага Пятра пераплаўлены на эстонскія сенты, з бронзавых рук адліты помнік эстонскім школьнікам-удзельнікам Вызваленчай вайны, які стаяў каля 2-й рэальнай школы. Бюст Пятра быў перанесены ў Кадрыёрг, дзе прастаяў у доміка Пятра, побач з цяперашняй рэзідэнцыяй прэзідэнта, аж да пачатку Другой сусветнай вайны, далейшы лёс бюста невядомы.
У 1930-я гады плошча была забудавана будынкамі ў стылі функцыяналізм — Дом мастацтваў (1933, архітэктары А. Соанс, Э. Куўзік), адміністрацыйны будынак (1932, архітэктар Р. Натус), Scandic Palace (1936, Э. Лохк)
Галоўнай славутасцю з'яўляецца пастаўлены ў 2009 годзе манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне 1918—1920 гг.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
- д. 1 — царква Святога Іаана[2]
- д. 3 — гасцініца Palace (1936, архітэктар Элмар Лохк)
- д. 4 — Талінскае музычнае вучылішча імя Георга Отса
- д. 5 — Рускі тэатр Эстоніі
- д. 6 — Дом мастацтваў[3] (1933, архітэктары Эдгар-Ёхан Куўзік, Антан Соанс)
- д. 7 — мэрыя Таліна (1932, архітэктар Роберт Натус, свяцільні — Яан Коарт)
- д. 8 —
- д. 9 — навукова-забаўляльны цэнтр AHHAA
- д. 10 — Былы будынак страхавой кампаніі EEKS-MAJA (1936, архітэктар Элмар Лохк), раней на першым паверсе размяшчалася папулярнае кафэ «Масква», у яким выступаў Уладзімір Сапожнін.
Плошча ў кінематографе[правіць | правіць зыходнік]
царква Святога Іаана выступіла ў ролі царквы Св. Монікі ў серыяле «Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» («Скарбы Агры»)[4].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Tallinna Õigusaktide andmebaas (эст.). Tallinna õigusaktide register (10 кастрычніка 2012).
- ↑ ST JOHN's CHURCH IN TALLINN Архівавана 23 красавіка 2011.
- ↑ ТАЛІНСКІ ДОМ МАСТАЦТВА
- ↑ царква Св. Монікі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Свабоды (Талін)