Плошча Славы (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Плошча Славы, Магілёў)
Jump to navigation Jump to search
Плошча Славы
Магілёў
Фатаграфія
Плошча Славы ў Магілёве
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Савецкая, Гандлёвая, Губернатарская
Commons-logo.svg Плошча Славы на Вікісховішчы

Плошча Славы (Савецкая, Гандлёвая, Губернатарская) — адна з галоўных плошчаў Магілёва, яго гістарычны грамадска-адміністрацыйны цэнтр. Уяўляе сабой горадабудаўнічы ансамбль XVIII — канца XIX ст.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча размешчана на высокім правым беразе Дняпра. Ад плошчы адыходзіць вул. Першамайская (былая вул. Шклоўская, Дняпроўскі праспект), якая звязвае цэнтр горада з Прывакзальнай плошчай

Панарама плошчы Славы
Панарама плошчы Славы


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравалася да 1526 г. паміж замкам і гандлёва-рамесным Нагорскім пасадам як Гандлёвая плошча. З другой паловы XVII ст., калі ў цэнтры яе была пабудавана мураваная ратуша, стала асноўным адміністрацыйным і грамадскім цэнтрам горада.

У 1604 годзе Гандлёвая плошча займала тэрыторыю больш за 2 га. На ёй размяшчаліся 26 радоў крам. Ад плошчы радыяльна ішлі дзве галоўныя вуліцы — Шклоўская (цяпер Першамайская вуліца) і Ветраная (цяпер Ленінская вуліца), якія разам з іншымі вуліцамі і дарогамі на Вільню, Быхаў і Мсціслаў фарміравалі радыяльную сістэму планіроўкі горада.

У 1578 годзе, праз год пасля атрымання горадам магдэбургскага права, у Магілёве пачалося ўзвядзенне гарадской ратушы.

Губернатарская плошча на малюнку М. Львова, XVIII ст.

На плошчы захаваліся рэшткі помнікаў Магілёўскай архітэктурнай школы 17 ст. У 1981 годзе іх даследавала экспедыцыя Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрань Міністэрства культуры Беларусі пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага. На плошчы выяўлены цэйхгаўз, важніца, купецкія камяніцы, пра якія згадваюць магілёўскія хронікі позняга сярэдневякоўя. Захаваліся ніжнія часткі сцен, падвал аднаго з будынкаў з фрагментам брукаванай падлогі, а таксама ўчастак драўлянага машчэння былой вул. Шклоўскай (цяпер Першамайская), пад якім знаходзіцца культурны пласт XVXVI стст[1].

Пасля далучэння ў 1772 годзе Магілёва да Расіі Гандлёвая плошча атрымала назву Губернатарскай. Новае яе аблічча распрацоўвалі вядомыя рускія архітэктары М. А. Львоў і В. П. Стасаў. На плошчы сфармаваўся новы мураваны ансамбль грамадскіх будынкаў: ва ўсходняй частцы быў узведзены дом губернатара і будынак губернскага праўлення, аб’яднаныя манументальнай брамай, у заходняй — дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў, будынак ніжняга суда, урачэбнай управы і архіва (з 1883 г. будынак акруговага суда). У паўднёвай частцы на месцы старажытнага замка быў разбіты гарадскі сквер (сфармаваўся ў канцы XIX ст.). У 2-й палове XIX ст. на прылеглых вуліцах, Дняпроўскім праспекце і вул. Ветранай, пабудаваны два мураваныя трохпавярховыя жылыя дамы, якія тарцовымі фасадамі выходзілі на плошчу.

Губернскае праўленне і дом губернатара

Частка плошчы, якая непасрэдна прымыкала да замка, заставалася незабудаванай (у 1928 — 32 гадах на месцы замка створаны гарадскі парк). У другой палове XIX стагоддзя побач з ратушай быў пабудаваны будынак гарадской управы.

Плошча ў 1916 г.

Другі губернскі з’езд саветаў, які праходзіў у будынку гарадской управы, 15 снежня 1917 года абвясціў савецкую ўладу ў Магілёўскай губерні. У 1919 годзе плошча ў гонар гэтай падзеі плошча атрымала назву Савецкай[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны ансамбль плошчы разбураны.

Паводле першага пасляваеннага праекту рэканструкцыі плошчы 1956 г. (інстытут «Белдзяржпраект») яна ўключаная ў зону адпачынку, на плошчы спынены транспартны рух. У 1952—55 гг. у паўночна-ўсходняй частцы пабудаваныя пяціпавярховыя мураваныя жылыя дамы. У ліпені 1957 была ўзарвана ратуша. У 1982 г. у цэнтры плошчы ўзведзены мемарыяльны комплекс «Змагарам за Савецкую ўладу».

У 2007 годзе ў Магілёўскім гарадскім савеце абмяркоўвалася пытанне аб пераназванні Савецкай плошчы ў плошчу Свабоды, аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкі дэпутатаў[3].

3 ліпеня 2014 года, падчас святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пераназвана ў Плошчу Славы[4].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сучаснае аблічча плошчы склалася напачатку 80-х гадоў XX стагоддзя. Цэнтрам ансамбля плошчы з'яўляецца мемарыяльны комплекс «Змагарам за Савецкую ўладу».

З поўдня і захаду да плошчы прылягае Замкавы сквер (былы Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага). З паўночнага ўсходу на плошчы размешчаны 5-павярховыя жылыя дамы.

Будынак акруговага суда, у якім размешчаны Магілёўскі абласны краязнаўчы музей

Захаваліся помнікі архітэктуры XVIII — 2-й паловы XIX стагоддзя — будынак былога акруговага суда, дзе цяпер знаходзіцца Магілёўскі абласны краязнаўчы музей і будынак былой гарадской управы.

На паўночным баку плошчы ўзвышаецца адноўленая ў 2008 годзе гарадская ратуша.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]