Плошча Янкі Купалы (Ашдод)
Выгляд
| Плошча Янкі Купалы Ашдод | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | |
| Назва ў гонар | Янка Купала |
Плошча Янкі Купалы — плошча ў горадзе Ашдод (Ізраіль). Названа ў гонар народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе ў Ашдодзе з'явілася плошча імя Янкі Купалы ў гонар 130-годдзя з дня яго нараджэння. 29 снежня 2015 года на плошчы быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар паэта (скульптар — Уладзімір Паін)[1]. На мармуровым помніку — бронзавыя надпісы па-беларуску і на іўрыце, аліўкавая галінка і факсімільны подпіс паэта. Унізе выгравіраваны беларускі нацыянальны арнамент[2].
Пасля адкрыцця памятнага знака на плошчы штогод праводзяцца Купалаўскія чытанні[3].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча Янкі Купалы знаходзіцца ў раёне Тэт-Ваў на скрыжаванні вуліц Мота Гур і Ротшыльд.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Памятны знак у Ашдодзе (беларуская мова)
- Памятны знак у Ашдодзе (іўрыт)
Зноскі
- ↑ Памятны знак Янку Купалу ўрачыста адкрыты ў ізраільскім Ашдодзе
- ↑ У ізраільскім Ашдодзе на плошчы Янкі Купалы ўсталяваны памятны знак з надпісам па-беларуску і на іўрыце
- ↑ Литературные чтения в Ашдоде. В Ашдоде, у памятника белорусскому поэту Янке Купале, прошли литературные чтения(недаступная спасылка)