Плоўдзіў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Плоўдзіў
балг.: Пловдив
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Plovdiv mosaic 1.jpg
Краіна
Вобласць
абшчына
Каардынаты
Глава
Іван Тоцеў
Ранейшыя назвы
Філіпопаль
Плошча
110 км²
Вышыня цэнтра
164 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
338 153 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 32
Паштовыя індэксы
4000
Аўтамабільны код
PB
Афіцыйны сайт
plovdiv.bg (балг.) 
Плоўдзіў на карце Балгарыі
Плоўдзіў (Балгарыя)
Плоўдзіў

Плоўдзіў (балг.: Пловдив), раней Філіпопаль (грэч.: Φιλιππούπολη) і Філібэ (турэцк.: Filibe) — другі па велічыні горад Балгарыі, адміністрацыйны цэнтр Плоўдзіўскай вобласці. Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны. Насельніцтва — 367 376 жыхароў (бягучы ўлік 2013 года). Чыгуначны вузел, вузел шашэйных дарог (аўтабан у Сафію).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Антычная эпоха[правіць | правіць зыходнік]

Рымскі адэон

Паводле меркавання Дэніса Родуэла, Плоўдзіў — адзін з найстарэйшых гарадоў Еўропы[1]. Ён старэйшы за Рым, Афіны, Карфаген і Канстанцінопаль. Першыя паселішчы на яго месцы ўзніклі больш чым 6000 гадоў назад. Паводле рымскага гісторыка Аміяна Марцэліна, першая яго назва, дадзеная фракійцамі — Эўмалпіяда.

Антычны тэатр

У 342 да н.э. горад быў заваяваны Філіпам II Македонскім, бацькам Аляксандра Македонскага, які назваў яго Філіпопалем у свой гонар (грэч.: Φιλιππόπολις), ва фракійскім вымаўленні Пулпудзева[2]. У гэты перыяд горад насіў і яшчэ адно імя — Одрыс. Назву Одрыса можна сустрэць на рарытэтных бронзавых манетах[3].

У 72 да н.э. Плоўдзіў захапілі легіёны рымскага вайскавода Марка Тэрэнцыя Варона Вакула. У далейшым, у 46 да н.э., горад канчаткова патрапіў пад валадарства Рымскай імперыі (дзе стаў цэнтрам правінцыі Фракія) і атрымаў назву Трымонцій («Горад трох узгоркаў»). Тым часам горад, быўшы важным апорным пунктам рымлян, дасягнуў росквіту: пра гэта сведчаць шматлікія руіны рымскіх пабудоў, якія захаваліся да нашых дзён, а менавіта: іпадром, тэрмы і амфітэатр. На працягу не аднаго дзясятка гадоў рымляне ўсімі сіламі ўтрымлівалі Плоўдзіў пад сваім кантролем па адной важнай прычыне — праз горад праходзіла важная стратэгічная дарога Via Diagonalis, або Via Militaris, якая злучала Балканы з навакольным светам.

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Гадзіннікавая вежа на Сахат-Тэпэ

У VI стагоддзі Плоўдзіў апынуўся пад кантролем славянскіх плямёнаў і ў 815 годзе быў улучаны ў склад Першага Балгарскага царства. Тым часам горад атрымаў назву Пылдзін. У наступныя стагоддзі кантроль над горадам неаднаразова пераходзіў ад балгараў да Візантыі, пакуль у 1364 годзе ён не быў захоплены асманамі. Вядома, што горад чатыры разы рабавалі арміі крыжакоў.

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай туркаў, якія далі гораду назву Філібэ, ён перажывае свой росквіт, звязаны з шырокім развіццём гандлю. Першы раз назва Плоўдзіў ужываецца ў XV стагоддзі (даследчыкі злучаюць гэту назву з антычнай фракійскай назвай горада — Пулпудэва). Быўшы пад кантролем Асманскай імперыі, Плоўдзіў быў цэнтрам балгарскага нацыянальна-вызваленчага руху. 2-7 студзеня 1878 года каля горада адбылася адна з завяршальных бітваў руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Пасля выгнання туркаў (1878) горад стаў сталіцай напаўнезалежнай Усходняй Румеліі, якая была далучана да Балгарыі ў 1885 годзе.

Пасля Другой сусветнай вайны Плоўдзіў быў апорай дэмакратычнага руху ў Балгарыі, які ў выніку прывёў да звяржэння прасавецкага рэжыму ў 1989 годзе.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Панарама Плоўдзіва

Плоўдзіў размешчаны ў цэнтральнай часткі ўрадлівай Верхнефракійскай нізіны (балг.: Горнотракийская низина), прыкладна ў 150 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Балгарыі Сафіі, на рацэ Марыца (у антычнасці Гебр), якая падзяляла горад на дзве часткі. Паўночная частка вядомая як паўночны горад або Кыршыяка.

Старажытнагрэчаскі пісьменнік Лукіян узносіў прыродную прыгажосць Плоўдзіва, размешчанага на трох узгорках (Трымонціум) ля падножжа горнага масіва Радопы. На самой жа справе горад быў размешчаны на сямі ўзгорках, адзін з іх Маркава-Тэпэ (Маркаў узгорак) быў знішчаны сто гадоў назад, калі горад разрастаўся (камень, які здабываўся з гэтага ўзгорка выкарыстоўваўся для гарадскога будаўніцтва).

Тры ўзгоркі і сёння добра бачныя: Бунарджык («узгорак з крыніцай», сёння афіцыйна называецца «ўзгорак вызваліцеля», па ўсталяванай на яго вяршыні статуі савецкага салдата, больш вядомай як «Алёша»), Джэндэм-Тэпэ (пякельны ўзгорак) і Сахат-Тэпэ. Сахат-Тэпэ атрымаў сваю назву таму, што на ім стаяла гадзіннікавая вежа. Плоўдзіў уключае і іншыя тры ўзгоркі: Джамб-Тэпэ («узгорак канатаходцаў»), Тыксім-Тэпэ (водападзельны ўзгорак) і Небет-Тэпэ («узгорак-вартавы»).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Плоўдзіва
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 6 8 14 19 25 29 32 32 26 20 14 6 19,3
Сярэдні мінімум, °C −3 −2 2 6 12 15 18 17 13 8 3 −2 7,2
Норма ападкаў, мм 30,2 39,1 58,4 52,1 71,1 47,2 37,3 34,8 17,8 32,3 52,1 51,8 524,2
Крыніца: MSN Weather

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год Насельніцтва
1985 342 050
1992 341 058
2000 344 976
2005 341 464
2010 348 465

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Плоўдзіў — другі пасля Сафіі прамысловы і важны культурны цэнтр краіны. Важны цэнтр сельскагаспадарчага раёна Верхнефракійскай нізіны. Харчовая, лёгкая прамысловасць, машынабудаванне, хімічная прамысловасць, каляровая металургія.

Штогод праводзяцца міжнародныя кірмашы (з 1933 года). У 1981, 1985 і 1991 годзе ў Плоўдзіве праводзіліся спецыялізаваныя экспазіцыі Сусветнай выстаўкі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У 12 км на паўднёвы ўсход ад горада размешчаны аэрапорт Плоўдзіў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Больш 200 будынкаў абвешчаны помнікамі гісторыі і ўзяты пад ахову.

З антычных часоў у Плоўдзіве захаваліся рэшткі гарадскога форума, стадыёна, тэатра, базілікі, тэрм, грамадскіх і жылых будынкаў. Цяпер Плоўдзіўскі антычны тэатр на 3000 месцаў адрэстаўраваны, і ў ім ізноў арганізуюцца розныя паказы і фестывалі.

Старадаўняя вулачка ў цэнтры Плоўдзіва

Старажытны цэнтр горада апяразваюць рэшткі каменнай фракійскай крэпасці. У межах крапасных сцен — вузкія сярэднявечныя вулачкі і забудова XV—XIX стагоддзяў, якая прываблівае ўвагу разьбой па дрэве і дэкаратыўнымі роспісамі. Галоўная пешаходная вуліца (князя Аляксандра I) забудавана будынкамі XIX стагоддзя.

З часоў турэцкага валадарства захаваліся мячэці Імарэт і Джумая (14441445), а таксама адна з найстарэйшых у Еўропе гадзіннікавая вежа. Да эпохі балгарскага Адраджэння адносяцца цэрквы Святога Тыдня, Святога Дзімітра (абедзве 1831) і Святой Марыны (18531854).

Сярод больш сучасных збудаванняў горада варта вылучыць ансамбль Міжнароднага кірмаша (19481949). Шырока вядомы помнік савецкаму салдату, вядомы як «Алёша» (усталяваны ў 1954 годзе), які ўзвышаецца над адным з узгоркаў Плоўдзіва Бунарджыкам.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуе вялікая колькасць мастацкіх галерэй, археалагічны, прыродазнаўчы і этнаграфічны музеі. Маецца шэраг тэатраў.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярод навучальных устаноў Плоўдзіва — Плоўдзіўскі ўніверсітэт, Сельскагаспадарчы ўніверсітэт, Медыцынскі ўніверсітэт, Акадэмія музыкі, танца і вытанчаных мастацтваў і інш. Нацыянальная бібліятэка імя Івана Вазава.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе маюцца багатыя футбольныя традыцыі; абодва найбуйнейшыя гарадскія клубы — Боцеў Плоўдзіў і Лакаматыў Плоўдзіў — неаднаразова выступалі ў еўрапейскіх футбольных турнірах.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Плоўдзіў мае пабрацімскія адносіны з 21 горадам[4][5][6]:

Зноскі

  1. Rodwell, Dennis. (2007). Conservation and Sustainability in Historic cities. Blackwell Publishing. p. 19. ISBN 1405126566. 
  2. История на Пловдив
  3. К.Кисьов-Поселищен живот в Пловдивско и долината на река Стряма през I хил. пр. Хр., Сф, 2004 г.,вестник Марица от 10 август 2006 г., стр.10 — разкопки на Небет тепа в Пловдив, проведени от д-р Иво Топалилов и съобщение за новонамерена монета на град Одрюза/Филипопол
  4. http://www.namrb.org/filesystem.php?id=12
  5. Plovdiv, tourism, property, real estates, Bulgaria, travel agency, hotels, Pictures, maps, tour, restaurant, vacation, holiday, visit, wine, roses, architecture, sea, relaxing, …
  6. http://e-samarkand.narod.ru/News.files/061008.htm

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цапенко М. София. Тырново. Пловдив. — М., Искусство, 1972. (Серия «Города и музеи мира»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гарады Балгарыі