Плывунец звычайны
Плывунец звычайны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Utricularia vulgaris L. | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Плывунец звычайны[3] (Utriculária vulgáris) — водная расліна, від роду Плывунец (Utricularia) сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце тонка рассечена на вузкія долі, на якіх размешчаны маленькія авальныя лоўчыя бурбалкі з паветрам.
Ловіць дробных насякомых, ракападобных, водарасці (напрыклад, вольвакс).
Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветканосы даўжынёй 15-30 см, на іх — буйныя ярка-жоўтыя кветкі ў друзлай малакветкавай гронцы.
Свабодна плавае ў павольна бягучых або стаячых водах канаў, сажалак, балот.
Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.
Распаўсюданне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Ахоўны статус
[правіць | правіць зыходнік]Плывунец звычайны ўключаны ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі (Белгарадская і Ульянаўская вобласці, Рэспубліка Калмыкія, Стаўрапольскі край) і Украіны (Закарпатская, Палтаўская, Цярнопальская, Харкаўская і Чарнавіцкая вобласці), а таксама Туркменістана.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Для міні-вадаёмаў.
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Па дадых The Plant List на 2013 год[4], у сінаніміку віду ўваходзяць:
- Lentibularia major Gilib.
- Lentibularia vulgaris (L.) Moench
- Megopiza macrorhiza Raf.
- Utricularia × biseriata H.Lindb.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Utricularia vulgaris L. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (5 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 12 студзеня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1199. Utricularia vulgaris L. — Пузырчатка обыкновенная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 232. — ISBN 5-87317-163-7.
- Taylor, Peter. (1989). The genus Utricularia: A taxonomic monograph. Kew Bulletin Additional Series XIV: London. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Плывунец звычайны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- NCU-3e. Names in use for current extant plant genera Electronic version 1.0