Плывунцовыя
| Плывунцовыя | ||||||||||||||||
| Genlisea violacea | ||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Lentibulariaceae Rich. | ||||||||||||||||
| Роды | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Плывунцовыя[1] (Lentibulariáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Ясноткакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды і больш за 180 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Усе віды сямейства — насякомаедныя расліны.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Плывунцовыя — шматгадовыя і аднагадовыя наземныя, радзей эпіфітныя травы з чарговым ці сабраным у разеткі лісцем, якое расце ў вадзе, на балотах, у вільготных месцах.
Кветкі зігаморфныя, двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў гронкападобныя або каласападобныя суквецці.
Плод — аднагнёздавая каробачка шарападобнай або яйкападобнай формы. Насенне дробнае з дрэнна развітым эндаспермам.
Роды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае ў сябе 4 роды і 312 відаў[2]:
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Lentibulariaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (14 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017. Праверана 21 кастрычніка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981