Перайсці да зместу

Плюсна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плюсна
лац.: metatarsus
Касці левай ступні чалавека. Від збоку.
Касці левай ступні чалавека. Від збоку.
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плюсна́[1][2] (лац.: metatarsus) — сярэдні аддзел ступні, размешчаны паміж перадплюсной і пальцамі.

Плюсна складаецца з пяці плюснявых касцей (лац.: ossa metatarsalia), якія адносяцца да кароткіх (монаэпіфізавых) трубчастых касцей і нагадваюць пясцевыя косці кісці. Падобна да апошніх, у іх адрозніваюць праксімальны канец, ці аснова (лац.: basis), сярэднюю частку, ці цела (лац.: corpus), і дыстальны канец, ці галоўку (лац.: caput)[3].

  1. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 7. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
  2. плюсна́ // Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
  3. Кости стопы // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 59. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.