Плюшчай Фрыса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Плюшчай злакападобны)
Плюшчай Фрыса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sparganium gramineum Georgi, 1775

Сінонімы
Sparganium friesii

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1407760
EOL  252865
IPNI  836766-1
TPL  kew-266084

Плюшча́й Фрыса[3], плюшчай злакападобны[4] (Sparganium gramineum) — від кветкавых раслін роду Плюшчай (Sparganium) сямейства Рагозавыя (Typhaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая плывучая трава з доўгім і тонкім сцяблом, прыкметна патоўшчаным і моцна сагнутым пад суквеццем. Лісце вельмі доўгае і вузкае, ля асновы трохі больш вузкае, чым у сярэдняй частцы, у верхняй частцы пляскатапукатае, на верхавіне коратка завостранае. Суквецце галінастае або простае. Жаночыя галоўкі ў ліку 1—3, рассунутыя, сядзячыя або на ножцы. Мужчынскіх галовак 2—3. Пылавікі эліптычныя. Плады на доўгіх ножках, даўгаватыя, з тупаватымі канцамі. Слупок пры плодзе крукападобна адагнутыя ўбок[5]

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Займае паўночныя вобласці Еўразіі — ад усходняй Нарвегіі ў Цэнтральнай Японіі[6].

Расце ў азёрах, рэках[5].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю[7], у сінаніміку віду ўваходзяць:

  • Sparganium friesii Beurl.
  • Sparganium friesii var. simplex Fr.
  • Sparganium lanceolatum Georgi
  • Sparganium natans Fr.
  • Sparganium natans f. gracilis Neuman

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sparganium friesii
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229.
  5. а б www-sbras.nsc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 18 верасня 2019. (руск.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. Sparganium gramineum Georgi, Bemerk. Reise 1: 232 (1775). (англ.). World Checklist of Selected Plant Families. Royal Botanic Gardens, Kew. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 8 ліпеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ежеголовник злаковидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)