Плябанцы (Мінскі раён)
Вёска
Плябанцы
| ||||||||||||||||||||||
Пляба́нцы[1] (трансліт.: Pliabancy, руск.: Плебанцы) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад слова «плябанія» — прыход каталіцкай царквы, месца жыхарства плябана (каталіцкага святара, ксяндза)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVII стагоддзі сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка на 2 панскія двары, 41 дым, 2 карчмы, уласнасць каталіцкай царквы Менскай парафіі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ўласнасць каноніка Мінскай каталіцкай плябаніі Ваньковіча, ёсць панскі двор, капліца, вінакурня. У 1815 годзе вёска, уласнасць ксяндза Харэвіча. З 1858 года дзяржаўная ўласнасць.
У 1890 годзе адкрыта школа граматы, у якой вучыліся 16 хлопчыкаў. У 1897 годзе ёсць кузня, хлебазапасны магазін, царква, карчма, адносіцца да Самахвалавіцкай воласці.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Дзяргайскім сельсавеце, з 1927 года ў Гатаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 53 двары, забітыя 38 жыхароў, 5 жыхароў вывезеныя на прымусовую працу ў Германію.
5 сакавіка 1959 года вёска перададзена са скасаванага Гатаўскага сельсавета ў склад Самахвалавіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 18 двароў, 139 жыхароў
- 1815 год — 71 душа мужчынскага полу
- 1897 год — 64 двары, 379 жыхароў
- 1917 год — 82 двары, 525 жыхароў
- 1926 год — 83 двары, 425 жыхароў
- 1941 год — 70 двароў, 260 жыхароў
- 1999 год — 167 жыхароў
- 2009 год — 175 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іосіфавіч Валадзько (1895—1984) — беларускі архітэктар.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік 52 жыхарам вёскі, загінулым у час Другой сусветнай вайны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кляба́нцы
- ↑ Плябанцы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 612
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плябанцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 440
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плябанцы (Мінскі раён)