Плямістахвостая сумчатая куніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плямістахвостая сумчатая куніца
SpottedQuoll 2005 SeanMcClean.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dasyurus maculatus (Kerr, 1792)

Сінонімы
Падвіды
  • Dasyurus maculatus gracilis (Ramsay, 1888)
  • Dasyurus maculatus maculatus (Kerr, 1792)
Арэал
выява
D.m. gracilis і D.m. maculatus.
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552609
NCBI  9281
EOL  323726
FW  234430

Плямістахвостая сумчатая куніца[1] (Dasyurus maculatus) — другі па велічыні сумчаты драпежнік пасля сумчатага д'ябла і самы буйны сумчаты драпежнік мацерыковай Аўстраліі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела каля 60-75 см, хваста — 50 см, вага да 7 кг. Афарбоўка футра цёмна-карычневая, ад іншых відаў адрозніваецца наяўнасцю белых плям на хвасце (а не толькі на целе).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час плямістахвостая сумчатая куніца сустракаецца ў двух ізаляваных папуляцыях — у паўночным Квінслендзе (каля Кэрнса і Куктаўна) і на ўсходнім узбярэжжы ад паўднёвага Квінсленду да Тасманіі. Яе звычайныя месцы рассялення — вільготныя дажджавыя лясы і прыбярэжныя зараснікі ўздоўж узбярэжжа. Начныя жывёлы, якія вядуць адзіночны лад жыцця.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Размнажэнне адзін раз у год, на пачатку зімы, аднак, страціўшы дзіцянят, самкі спарваюцца паўторна. Пасля цяжарнасцi працягласцю 21 дзень нараджаецца 4-6 дзіцянятаў. Праз 7-10 тыдняў самка пакідае дзіцянятаў ў прытулку, пакуль палюе. Пры неабходнасці змяніць логава, самка пераносіць іх на спіне. Да канца лістапада, калі дзіцянятам спаўняецца 18 тыдняў, яны ўжо цалкам самастойныя. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 1 года. У няволі жывуць да 3-4 гадоў.

Зноскі

  1. Ілюстрацыя да арт. Сумчатыя //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.