Перайсці да зместу

Плясецк (пасёлак гарадскога тыпу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Плясецк
62°42′30″ пн. ш. 40°17′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Архангельская вобласць
Муніцыпальны раён Плясецкі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1894
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼8 634 чал. (2025)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 81832
Паштовы індэкс 164260
Агульнарасійскі класіфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу|Код АКАТП 11250551000
Код ОКАТО 11250551000
Паказаць/схаваць карты


Плясецк (Расія)
Плясецк
Плясецк


Мапа

Плясецк[2] (руск.: Плесе́цк) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Плясецкага раёна Архангельскай вобласці.

Упершыню згадваецца ў 1894 годзе. У 1897 годзе была збудаваная станцыя Плясецк Навалоцкай воласці Анежскага павета Архангельскай губерні на вузкакалейнай чыгунцы Волагда — Архангельск і была ўключана ў рэестр чыгунак Расійскай імперыі. У 1924 годзе была ўтворана Плясецкая воласць з цэнтрам у вёсцы Навалок. 9 ліпеня 1929 года ў ходзе адміністрацыйнай рэформы на тэрыторыі Плясецкай воласці з далучэннем пасёлка Самадзед быў утвораны Плясецкі раён Архангельскай акругі Паўночнага края. Пастановай УЦВК ад 2 сакавіка 1932 года паселішча Плясецк было аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў з прысваеннем яму назвы Плясецк. У 1963—1965 гадах з’яўляўся цэнтрам двух раёнаў: Плясецкага прамысловага і Плясецкага сельскага. З 2006 года з’яўляецца таксама цэнтрам Плясецкага гарадскога паселішча.

Зноскі

  1. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
  2. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці