Плошча Леніна (Гомель)
| Леніна плошча Гомель | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Горад | Гомель |
| Раён | Цэнтральны |
| Аўтобусныя маршруты | 3, 4, 12, 17, 18, 34 |
| Ранейшыя назвы | Кірмашовы пляц |
| Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
| Паштовы індэкс | 246050 |
Плошча Леніна (Кірмашовая плошча) — цэнтральная плошча горада Гомеля, асноўны архітэктурны ансамбль, фарміруе прасторавую кампазіцыю адміністрацыйна-грамадскага цэнтра горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Плошча створана ў канцы XVIII[крыніца?] — пачатку XIX стагоддзя. Раней звалася Кірмашовай[крыніца?], была вядома таксама пад назвай Гандаль[крыніца?], бо тут тры разы на тыдзень праходзіў вялікі гандаль. Сяляне прывозілі сюды жыўнасць, сельскагаспадарчыя прадукты, розныя саматужныя вырабы. Ад яе 3 накірунках адыходзілі вуліцы Румянцаўская (цяпер Савецкая), Замкавая (цяпер праспект Леніна) і Фельдмаршальская (цяпер Пралетарская). Дамінантай кампазіцыі быў палац князя Паскевіча, які разам з Петрапаўлаўскім саборам вызначаў сілуэт забудовы цэнтра горада.
У сучасны момант памеры плошчы скарацілася.
Перасякае вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- (пр. Леніна, 2а) — Дом спорту
- (пр. Леніна, 1) — 12-павярховы будынак Белтэлекама
- № 1 — Будынак абласнога драматычнага тэатра (1956) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000045
- № 4 — Палац Румянцавых — Паскевічаў (канец XVIII—XIX стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044 - № 6 — Петрапаўлаўскі сабор —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік У. І. Леніну (1958) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000046
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Леніна (Гомель)