Пліса (прыток Бярэзіны)
| Пліса | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 64 км |
| Басейн | 625 км² |
| Расход вады | 4 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля в. Слабада Смалявіцкага раёна |
| • Каардынаты | 54°00′08″ пн. ш. 27°53′19″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бярэзіна |
| • Месцазнаходжанне | паўднёвая мяжа Барысава |
| • Каардынаты | 54°11′45″ пн. ш. 28°34′55″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,7 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раёны | Барысаўскі раён, Смалявіцкі раён |
|
|
|
Пліса́ — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі — 64 км. Плошча вадазбору — 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,7 ‰.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Слабада Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне былой вёскі Юшкевічы Барысаўскага раёна (цяпер — г. Барысаў). Найвышэйшы ўзровень разводдзя — ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем — 2,6 м. Лядовыя з′явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.
Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага раёна і Струпень Барысаўскага раёна — звілістая, на астатнім працягу — прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй горада Смалявічы — да 2 км, паміж Жодзіна і вёскай Яловіца — невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні — стромкія і абрывістыя. Пойма ад вёскі Трубянок Смалявіцкага раёна да вусця — двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў.
Рэчышча ад вытоку да вёскі Яловіца — каналізаванае, на астатнім працягу — звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.
Справа ўпадае Чарніца (прыток Плісы). На рацэ створаны Смалявіцкае вадасховішча і Жодзінскае вадасховішча. У басейне ракі знаходзіцца вялікае возера Судабле.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.