Плішчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плішчын
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 123 м[2]
Даўжыня 1,6 (1,65[1]) км
Шырыня 0,17 (0,13[1]) км
Плошча 0,17 (0,14[1]) км²
Даўжыня берагавой лініі 3,75 (3,44[1]) км
Гідралогія
Салёнасць 0,265[1]
Празрыстасць 0,6[1] м
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Плішчын (Беларусь)
Плішчын
Плішчын
Плішчын (Гомельская вобласць)
Плішчын
Плішчын
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плі́шчын — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 15,6[1] км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, за 4,1[1] км на поўнач ад вёскі Перароў, на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі»[1].

Плошча паверхні возера 0,17 (0,14[1]) км². Даўжыня 1,6 (1,65[1]) км, найбольшая шырыня 0,17 (0,13[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 (3,44[1]) км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны невыразныя, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. У заходняй частцы возера востраў плошчай 1 га. Возера праточнае[1]. На захадзе ўпадае ручай з возера без назвы, на ўсходзе выцякае ручай, злучаючы Плішчын з невялікімі азёрамі і возерам Мута.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 224. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]