Позняя Ляа
Гістарычная дзяржава | |
Позняя Ляа | |
---|---|
1216 — 1219
|
|
Сталіца |
Позняя Ляа (кіт.: 后辽) — дзяржава кіданняў, якая кароткі час існавала ў Маньчжурыі, калі Імперыя Цзінь развальвалася пад ударамі арміі Чынгісхана . Апошняя спроба кіданяў адрадзіць самастойную дзяржаву.
У 1213 годзе Елюй Люгэ, які знаходзіўся на службе ў імперыі Цзінь, паўстаў, і пры падтрымцы манголаў стварыў дзяржаву Ляа. Частка паплечнікаў падбівала яго на абвяшчэнне незалежнасці ў поўным аб’ёме, але Елюй Люгэ аддаваў перавагу заставацца васалам манголаў. Тады ў 1216 годзе Елюй Сыбу і Елюй Цыну паўсталі і заснавалі новую імперыю Ляа (каб адрозніваць ад іншых дзяржаў з гэтай назвай, гісторыкі называюць яе «Позняй Ляо») са сталіцай у Чэнчжоу . Імператарам новай імперыі Ляа стаў Елюй Сыбу, а Елюй Цыну стаў прэм’ер-міністрам.
Дзяржава праіснавала ўсяго 70 дзён. Сыбу быў забіты сваімі падданымі, галоўнакамандуючы яго арміяй збег у Цзінь, а Цыну быў разбіты Елюй Люгэ і збег у Каро.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Е. И. Кычанов «Властители Азии», — Москва: «Восточная литература», 2004. ISBN 5-02-018328-8