Полацкае княжанне
Гістарычная дзяржава | |
Крывіцкае княжанне (правадырства) | |
---|---|
Крывічы | |
VIIІ — X стст.
|
|
Сталіца | Полацк |
Мова(ы) | Полацка-смаленскі дыялект |
Рэлігія | політэізм |
Форма кіравання | Правадырства |
Полацкае княжанне, або Крывіцкае княжанне (правадырства) — дадзяржаўнае этнапалітычнае аб'яднанне полацкіх крывічоў, якое папярэднічала Полацкаму княству.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На V—VII стст. прыйшоўся пік славянскай каланізацыі сярэдняй і паўночнай Беларусі. Згодна з археалагічнымі звесткамі, Полацк узнік у ІХ ст. на месцы былога банцараўскага гарадзішча як адзін з цэнтраў крывічоў. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе, што крывічы, як і дрыгавічы, мелі сваё «княжанне» і «князёў» (правадыроў), але іх імёны не згадваюцца.
Згодна з Міколам Ермаловічам, княжанні фарміраваліся з племянных саюзаў і з’яўляліся протадзяржаўнымі аб'яднаннямі, якія папярэднічалі сапраўдным дзяржаўным утварэнням — княствам.
Насельніцтва належала да археалагічнай культуры полацка-смаленскіх доўгіх курганоў.
У другой палове Х ст. правадырства крывічоў перарасло ў раннефеадальную дзяржаву — Полацкую зямлю.
Структура княжання
[правіць | правіць зыходнік]Княжанне складалася з галоўнага горада, у якім сядзеў князь-правадыр з дружынай, і падуладных князю тэрыторый.
Князі
[правіць | правіць зыходнік]Пра князёў Крывіцкага княжання нічога не вядома ў стражытнарускіх летапісах, але ў скандынаўскіх сагах згадваюцца некалькі князеў (конунгаў).
- Вальдзімар — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца ў Cазе аб Тыдрэку Бернскім.
- Іран — легендарны конунг Смаленска (Smálenzkju), брат конунга Вальдзімара, пасля смерці якога быў прызначаны Атылай конунгам Русі і Полацка.
- Веспасій — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца Саксонам Граматыкам у сувязі з паходам дацкага караля Фрода І у Падзвінне.
- Палтэс — князь Полацка (у сазе Палтэск’юбарга), які згадваецца ў Сазе аб Одзе Страле.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч.— Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл.
- Дз. У. Дук. Полацкае гарадзішча. (ст. 201 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.