Полацкае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Полацкае княства
Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
IX ст. — 1307


Grunwald Pogoń czerwona.svg
Iziaslav of Polock Seal avers.png


Герб
Alex K Polotsk general.png
Сталіца Полацк
Мова(ы) старабеларуская,старажытнаруская
Рэлігія політэізм, праваслаўе
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Рагвалодавічы

Полацкае княства — сярэдневяковая дзяржава ва Усходняй Еўропе з цэнтрам у горадзе Полацку.

Гісторыя Беларусі
Пагоня, гістарычны герб Беларусі Сучасны герб Беларусі

Старажытная Беларусь
Усходнія славяне
(Полацкае княства · Тураўскае княства · Менскае княства)
Кіеўская Русь
Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая
Расійская імперыя
Беларуская Народная Рэспубліка
ССР Беларусі // Сярэдняя Літва
Літбел
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб'яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·

Княства сфарміравалася вакол протадзяржаўнага ўтварэння крывічоў не пазней за IX ст. Займаючы важнае месца на шляху «з вараг у грэкі» княства ў XI — XIII стст. было адной з буйных дзяржаў Еўропы[1]. Адзначаюць значныя для таго часу сацыяльныя і культурныя дасягненні[2]. У перыяд найбольшага росквіту Полацкае княства займала цэнтральную і паўночную частку сучаснай Беларусі, частку на захадзе Смаленскай вобласці Расіі, басейн Заходняй Дзвіны ў Латвіі, паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай Літвы. Найстаражытнейшае вядомае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі.

Утварэнне Полацкай дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Полацк сфарміраваўся на базе гарадзішча, якое знаходзілася на беразе р. Палаты, каля месца яе ўпадзення ў Заходнюю Дзвіну[3]. Да V—VI ст. насельніцтва гарадзішча было балцкім, потым сюды прыйшлі славян. Побач з гарадзішчам былі паселішчы на правым і левым берагах Палаты. Росту Полацка спрыяла яго стратэгічнае размяшчэнне на гандлёвым шляху «З варагаў у грэкі». На думку некаторых даследчыкаў ужо ў VI—IX ст. існавала протадзяржаўнае ўтварэнне крывічоў — Полацкае княжанне, з якога потым і сфарміравалася княства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Полацк у ІХ-Х стст.[правіць | правіць зыходнік]

Сваты Уладзіміра Святаславіча ў Рагвалода (з левага боку); Рагвалод гутарыць з Рагнедай (з правага боку).
Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.

Упершыню Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 862 г.[4], калі князь Рурык раздаў гарады сваім "мужам", але гэтыя звесткі лічацца пазнейшай устаўкай. У 865 годзе паводле летапісу кіеўскія князі Аскольд і Дзір здзейснілі паход на зямлю крывічоў -- «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі».

У той час Полацк уключаў умацаваны драўляным частаколам цэнтр — дзядзінец (плошчай болей за 1 га) і неўмацаваны пасад (каля 7,5 га), які насялялі рамеснікі. Яны сяліліся каля дзядзінца і крыху далей, дзе цяпер знаходзіцца стадыён. Насельніцтва горада складала каля 5 тысяч жыхароў — трохі менш за тагачасны Кіеў і Ноўгарад, але больш за кожны іншы ўсходнеславянскі горад.

Пад 907 годам у "Аповесці мінулых гадоў" Полацк называецца сярод гарадоў, на якія Візантыя мусіла выплаціць даніну пасля паходу Алега на Канстанцінопаль (Царград). Аднак у тэксце руска-візантыйскага дагавора на праўдзе Полацк не названы, таму лічыцца, што ўзгадванне Полацка -- пазнейшае рэдагаванне, якое мела мэту паказаць залежнасць Полацка ад Кіева[5]. У трактаце Канстанціна Парфірароднага называецца шэраг гарадоў, ад якіх Кіеў атрымліваў даніну, і сярод іх не згадваецца Полацк.

Княжанне Рагвалода (сяр. 10 ст. — 978)[правіць | правіць зыходнік]

Пад 980 у летапісах упершыню ўзгадваецца першы князь Рагвалод, які «прыйшоў з-за мора».

На той час два князі-браты Яраполк і Уладзімір Святаславічы, якія валодалі Кіевам і Ноўгарадам адпаведна, змагаліся паміж сабой. Абодва дамагаліся дапамогі ад Полацка. Уладзімір жадаў замацаваць магчымы саюз шлюбам з дачкой Рагвалода князёўнай Рагнедай. Але яму было адмоўлена, бо выбраны ўжо быў Яраполк. Уладзімір захапіў Полацк, а потым і Кіеў. Рагвалод з жонкай і сынамі быў забіты, Рагнеда стала адной з жонак Уладзіміра, а Полацк часткай яго ўладанняў.

Калі Уладзімір прыняў хрысціянства і ажаніўся з візантыйскай прынцэсай Ганнай, Рагнедзе быў вернуты Полацк. Сын Уладзіміра і Рагнеды - Ізяслаў Уладзіміравіч спачатку атрымаў ва ўдзел Ізяслаўль (цяпер Заслаўе), а пасля смерці ў 1000 годзе Рагнеды ўспадкаваў і Полацк.

Княжанне Ізяслава (каля 988—1001 г)[правіць | правіць зыходнік]

Пра княжацкую дзейнасці Ізяслава амаль нічога невядома, але думаюць, што пад час яго кіравання на Полацкай зямлі распаўсюдзілася хрысціянства. Акрамя таго ён узгадваецца як князь-кніжнік. Ізяслаў пакінуў пасля сябе двух сыноў — Усяслава і Брачыслава. Усяслаў памёр рана — у 1003 г., і Брачыслаў застаўся адзіным спадчыннікам княства і кіраваў да сваёй смерці ў 1044 г.

Княжанне Брачыслава (1003—1044 гг)[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, што да 1015 г. Брачыслаў Ізяславіч займаўся вырашэннем пытанняў выключна ўнутранай палітыкі, якая не закранала інтэрэсаў суседніх дзяржаў. Магчыма, у той час Брачыслаў быў яшчэ падлеткам. Па-другое, многія гарады старажытнай Усходняй Еўропы (у адрозненні ад Полацкай Зямлі) не мелі сваіх княжацкіх дынастый — Уладзімір Кіеўскі пасадзіў туды на княжанне сваіх сыноў, якія адразу б задушылі любое свавольства з боку Полацка[6].

Але пасля смерці Уладзіміра Кіеўскага (1015 г.) дзяржава была дэстабілізавана: сыны Вялікага князя змагаліся за ўладу. Гэты стварыла ўмовы дзеля вырашэння Полацкам уласных пытанняў. Асноўным прадметам спрэчак былі так званыя «волакі» — сухапутныя шляхі паміж рэкамі Заходняя Дзвіна і Днепр на шляху «З вараг у грэкі». У 1021 г. Брачыслаў захоплівае Ноўгарад, але, вяртаючыся са здабычаў, быў разбіты дружынай кіеўскага князя Яраслава Мудрага (які, дарэчы, быў другім сынам Рагнеды і Уладзіміра, дзядзькам Брачыслава). Але, паводле мірнай дамовы, Брачыслаў атрымаў гарады Віцебск і Усвяты, якія кантралявалі волакі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. Яраслаў меў няцвёрдае становішча ў Кіеве, таму, магчыма, вырашыў пайсці на саступкі полацкаму князю. Полайкае княства фактычна замацоўвае сваю эканамічную незалежнасць.

Гэтыя падзеі згадваюцца ў скандынаўскай «Сазе аб Эдмундзе», якая сцвярджае, нібыта пасля дамовы полацкі князь Брачыслаў 3 гады княжыў у Кіеве[7]. Адны даследчыкі лакалізуюць гэты магчымы перыяд у 1019-1021 гг.[8], іншыя адносяць яго да 1024-1026 гг.[9] Л. Аляксееў наогул выключае магчымасць кароткатэрміновага Брачыслава Кіевам. Але дадзенае пытанне досей застаецца не вырашаным.

Адна з гіпотэз сведчыць, што менавіта Брачыслаў заснаваў беларускі горад Браслаў на мяжы пражывання старажытнабеларускага і балцкага насельніцтва. Археялагічныя даследванні датыруюць узнікненне горада ХІ ст., не ўказваючы на дакладны перыяд яго заснавання. Разам з тым паходжанне горада ад Браслава выглядае лагічным[10]. Магчыма, месца заснавання горада сведчыла аб паступовым распаўсюджанні Полацкай улады на балцкія землі Латвіі і Літвы. Археолагі зафіксавалі пажарышча ў гарадзішчы Браслава, якое датыравалі першай паловай ХІ ст. і часовае спыненне жыццядзейнасці ва ўмацаваным паселішчы Гарадзец, якое адбылася ў той жа перыяд. Гэта можа сведчыць пра ваенныя сутыкненні паміж полацкімі крывічамі і балцкімі плямёнамі. Трохі пазней на мяжы з балцкімі землямі вырастае абарончая лінія паселішчаў — Дрысвяты, Маскавічы і Рацюнкі.

Даволі спрэчны момант перыяду кіравання Брачыслава — магчымасць далучэння ім Менскай зямлі да Полацкага княства. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Полацк абклаў данінай паўночных дрыгавічоў (пераважная частка насельніцтва Менскага рэгіёну) ужо ў Х ст[11]. Іншыя, наадварот, мяркуюць, што Менскія землі яшчэ доўга заставаліся рэгіёнам спрэчак паміж Полацкім і Тураўскім княствам і былі канчаткова падпарадкаваны Полацку толькі пры Ўсяславе Чарадзее трохі раней 1063 г[12]. Ю. Заяц здолеў даказаць ваенную прысутнасць полацкіх крывічоў у Менскай зямлі ўжо ў Х ст. Пасля захаплення Полацка князем Ўладзімірам рэгіён часова адыходзіць да Кіева; Уладзімір будуе тут крэпасць Замэчак, на базе якой пазнеў было заснавана Заслаўе. Калі Ізяслаў робіцца князем Полацка, Заслаўе, а разам з ім значная частка Менскай зямлі адыходзіць да Полацка, а астатняя частка, як мяркуецца, — пасля мірнай дамовы Яраслава Кіеўскага і Полайкага князя Брачыслава[13]. Іншая версія сведчыць, што Менская Зямля магла быць аддадзена Полацу князем Яраславам у 1038-44 гг., калі той здзесніў шэраг паходаў супраць яцвягаў і Літвы. Некаторыя навукоўцы дапушчаюць удзел Брачыслава ў гэтым паходзе.

Княжанне Усяслава Брачыславіча (1044—1101 гг)[правіць | правіць зыходнік]

У 1044 полацкім князям стаў Усяслаў Брачыславіч. Пры ім Полацкае княства дасягнула свайго росквіту. Полацк ператварыўся ў адносна вялікі горад з плошчай каля 20 га і насельніцтвам да 15 тыс. чалавек[14]. У 11 ст. Полацк спаборнічаў з Кіевам і Ноўгарадам за тэрыторыі, да паловы стагоддзя адносна мірна (гл. дагавор Брачыслава з Яраславам Уладзіміравічам), пазней ва ўзброеным процістаянні (гл. паход Кіева на Полацк, 1067, паход Кіева на Полацк, 1071, паход Кіева на Полацк, 1077, паход Кіева на Полацк, 1084, кіеўскі палон Усяслава). У гэты час Полацк стаў асноўным супернікам Кіева, а ў 1066 Усяслаў нават захапіў Ноўгарад.

У 1067 пад Мінскам адбылася Нямігская бітва, у якой супраць Усяслава выступілі амаль усе князі Русі. Усяслаў быў пераможаны, і на Дняпры, ля датоку ў яго ракі Аршыцы (Ръши), быў узяты падманам у палон і адвезены ў Кіеў. У Полацку на сталец быў пасаджаны сын Ізяслава Мсціслаў, які неўзабаве памёр, і тады Ізяслаў пасадзіў у Полацк іншага свайго сына — Святаполка. 15 верасня 1068 ў Кіеве гараджане паднялі мяцеж супраць свайго князя Ізяслава. Гараджане вызвалілі Усяслава з турмы (поруба) і запрасілі яго на кіеўскае княжанне. Усяслаў стаў вялікім князям кіеўскім — de jure гаспадаром усёй Русі. Але ў 1069 Ізяслаў з войскам польскага князя Баляслава рушыў на Кіеў. Кіеўляне сабралі войска, але Усяслаў уцёк у Полацк. Хутка ён быў выгнаны з Полацка і знаходзіўся ў невядомым месцы, магчыма ў Водзі, бо на чале водскага войска ён хадзіў на Ноўгарад, але быў разбіты ў бітве на р. Гзені найгародцамі на чале з Глебам Святаславічам. Пасля гэтага Усяслаў на два гады знік з гістарычнай сцэны. Але ў 1071 ён нечакана з'явіўуся ля Полацка і выгнаў адтуль Святаполка і зноў пачаў княжыць у Полацкім княстве. Пасля гэтага хадзіў супраць Яраполка, але той каля Галацічаска разбіў полацкае войска. У 1078 Усяслаў напаў на Смаленск і спаліў яго. Уладзімір Манамах, каб адпомсціць Усяславу, разрабаваў Лукомль, Лагойск і Друцк. У 1084/85 Уладзімір Манамах разам з качэўнікамі-полаўцамі захапіў Менск і забраў усё насельніцтва горада ў палон. Усяслаў Чарадзей памёр у 1101. У летапісах гэтай з'яве прысвечаны асобныя радкі: «…преставился Всеслав, полоцкий князь, месяца априля въ 14 день, в 9 часъ дне, в среду». Гэта сведчыць аб тым, якое значэнне надавалі Усяславу сучаснікі.

Палітычная раздробленасць і высылка полацкі князёў у Візантыю (1101—1128 гг)[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ пры жыцці Ўсяслаў Чарадзей падзяліў Полацкае княства паміж сваімі сынамі (іх было 6). Пасля яго смерці пачалася хуткая дэцэнтралізацыя дзяржавы. Крыху пазней ужо дзеці Ўсяслава дзялілі свае надзелы паміж сваімі нашчадкамі. Такім чынам Полацкая дзяржава перастала быць моцнай пагрозай для Кіева. У 1127 годзе палачане выгналі з Полацка князя Давыда Усяславіча і пасадзілі на княжанне Рагвалода ІІІ-Васіль Барысавіча. Пачалася міжусобная барацьба. У яе ўмяшаўся князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч. Пад яго кіраўніцтвам кааліцыя рускіх князёў спустошыла Полацкую дзяржаву. Мсціслаў Уладзіміравіч зацвердзіў Рагвалода Барысавіча ў якасці князя. Але з-за адсутнасці мясцовай падтрымкі ўжо ў 1128 годзе князем зноў стаў Давыд Усяславіч. Тады Мсціслаў Уладзіміравіч зноў здейсніў новы паход на Полацкую землю ў 1129 годзе, падчас якога узяў у палон (Давыда, Святаслава і Расціслава) і ўсіх іх родных, а Полацкае княства анексаваў: сюды быў перакладзены на княжанне Ізяслаў Мсціславіч.

Вяртанне полацкіх князёў і канчатковы ўпадак дзяржавы (1132—2-я палова ХІІІ ст.)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Мсціслава Уладзіміравіча ў 1132 годзе Рагвалодавічы пачалі вяртацца ў Полацкую зямлю. У 1132 годзе полацкае веча выгнала пастаўленага з Кіева Святаполка Мсціславіча і выбрала князем Васільку Святаславіча. Такім чынам Полацкае княства аднавіла незалежнасць . Але працягваўся працэс драблення дзяржавы. Князь полацкі Уладзімір у 1186 годзе дазволіў немцу Мейнарду — каталіцкаму манаху, прапаведаваць хрысціянства сярод полацкіх даннікаў ліваў у вусці Дзвіны. У 1201 годзе ў вусце Дзвіны немцамі быў заснаваны горад Рыга. У 1203 годзе пачаўся адкрыты канфлікт з немцамі ў Лівоніі, верагодна, з-за адмовы біскупа Альбертам плаціць даніну, якую, напэўна, плацілі яго папярэднікі. Відаць войска Уладзіміра складалася з уласнай дружыны і дружын Усевалада Герцыкскага і Вячкі Кукенойскага. Спачатку ім спрыяла, пасля аблогі замка Ікскюль(руск.) бел.. Але пад Гольмам нямецкія рыцары з самастрэлаў паранілі ў палачан шмат коней і Уладзімір не рызыкнуў пад абстрэлам перапраўляцца цераз Дзвіну. Палачане адступілі ад Гольма, але Усевалад Герцыкскі з літоўцамі зрабіў напад на Рыгу і парабаваў рыжскія ваколіцы. Відаць, Уладзімір, хацеў толькі напалохаць немцаў і гэта ў яго атрымалася, але часткова — біскуп Альберт прызнае Уладзіміра ўладаром ліваў і выплачвае за іх даніну. Аднак, біскуп не згадзіўся плаціць даніну за сябе, т. б. адмовіўся прызнаць сябе падданым Полацка. У 1207 годзе ўся краіна ліваў — Лівонія, апынулася ва ўладзе крыжакоў, яны падступілі да межаў Кукейноскага княства. Вячка Кукенойскі перадае палову свайго княства біскупу. Але хутка Вячка, даведаўшыся што крыжацкае войска адплыла на караблях у Германію, распраўляецца з немцамі, які былі ў той палове замка што ён перадаў біскупу. Трафеі(руск.) бел. ён адпраўляе Уладзіміру, паведамляючы, што крыжакі сышлі з Лівоніі і прапануючы аднавіць наступ. Але сустрэчны вецер затрымаў крыжакоў у вусці Дзвіны. Крыжакі даведаўшыся пра ўчынак Вячкі вярнуліся каб адпомсціць. Вячка, не чакаючы падыходу крыжакоў, спаліў свой горад і сышоў на Русь, а крыжакі апанавалі Кукенойскім княствам. Пасля гэтага пад націскам крыжакоў апынуўся Усевалад Герцыкскі. Восенню 1209 года разбіўшы каля Герцыке Усеваладаву дружыну крыжакі захапілі горад, герцыкскі князь выратаваўся на супрацьлеглым беразе Дзвіны і адтуль назіраў як гарыць замак і пасад, усеваладава жонка і дачка трапілі ў палон. Біскуп Альберт прапанаваў Усеваладу мір, а таксама вярнуць палонных і нарабаванае дабро, але той павінен быў перадаць яму частку княства, пазбягаць зносін з паганцамі — літоўцамі, паведамляць пра планы русінаў. Усеваладу не было іншага выйсця, як згадзіцца з гэтымі ўмовамі. У 1216 годзе да Уладзіміра Полацкага з звярнуліся эсты, каб ён з войскам прыйшоў ваяваць Рыгу. Самі эсты абяцалі адначасова пачаць вайну супраць ліваў і летаў, а таксама закрыць гавань у Дзюнамюндэ(руск.) бел.. Напэўна такога прыдатнага моманту і чакаў Уладзімір, ён пачаў збіраць войска з Полацка, Менска, Літвы, Смаленска, Віцебска і Друцка. Сабралася вялікае войска, але Уладзімір ужо ўзышоўшы на карабель раптоўна памёр. Такім чынам Полацкае княства канччаткова страціла свае землі Лівоніі. Вусце Дзвіны апынулася пад кантролем крыжакоў, што былюча адбілася на эканоміцы Полацкай дзяржавы.

Уваход у склад ВКЛ (другая палова ХІІІ ст.-пачатак XIV ст.)[правіць | правіць зыходнік]

Літва доўгі час знаходзілася ў залежнасці ад Полацкага княства. Пачынаючы з ХІ ст. літоўцы часта прымалі удзел у паходах Полацкай дзяржавы. Полацкі князь Брачыслаў (уладарыў каля 1232-1242) выдаў сваю дачку за літоўскага князя Таўцівіла, які пасля смерці Брачыслава стаў полацкім князем. Пасля Полацк быў у "волі Войшалкай". Пазней Полацк быў у саюзе з Трайдзенем, прынамсі ў яго войскі былі "рускія стралкі", якіх лічаць палачанамі. Полацкі епіскап Якаў называў "сваім сынам" вялікага князя Віценя і кіраваўся яго меркаваннем датычна адносін з Рыгай. Урэшце, полацкім князем стаў брат Віценя і Гедзіміна -- Воін. Такім чынам Полацкае княства канчаткова ўвайшло ў склад ВКЛ.

Гістарыяграфія, ацэнкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная савецкая гістарыяграфія адмаўляла існаванне дзяржаўнасці Беларусі ў эпоху сярэднявечча, звязваючы набыццё яе толькі з вынікамі Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленнем дыктатуры бальшавікоў. Таму не ўзнікала нават пытання аб існаванні феадальных дзяржаў у беларусаў. Частка дарэвалюцыйных расійскіх гісторыкаў лічыла, што адзінай дзяржавы Кіеўскай Русі не існавала, бо ва ўсходніх славян існавалі самастойныя княствы — землі[15]. Першым сярод беларускіх гісторыкаў Полацкае княства назваў даўнім і моцным В. Ластоўскі[16].

Зноскі

  1. Доўнар, С.19.
  2. Доўнар, С.18.
  3. Полацкае княства ў IX—XI стст.
  4. Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасць
  5. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named .D0.9F.D0.BE.D0.BB.D0.B0.D1.86.D0.BA.D0.B0.D0.B5_.D0.BA.D0.BD.D1.8F.D1.81.D1.82.D0.B2.D0.B0_.D1.9E_IX.E2.80.94XI_.D1.81.D1.82.D1.81.D1.82
  6. Полацкае княства ў час княжання Брачыслава Ізяславіча (1003—1044)
  7. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI—XV стст.). Мн, 1998. С. 23.
  8. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды. Адна з гіпотэз сведчыць, што менавіта Брачыслаў  заснаваў беларускі  горад  Браслаў на мяжы пражывання старажытнабеларускага і балцкага насельніцтва.  Археялагічныя даследванні датыруюць узнікненне горада ХІ ст., не ўказваючы на дакладны перыяд яго заснавання. Разам з тым паходжанне горада ад Браслава выглядае лагічным[10]. Магчыма, месца заснавання горада сведчыла аб паступовым распаўсюджанні Полацкай улады на балцкія землі Латвіі і Літвы. Археолагі зафіксавалі пажарышча ў гарадзішчы Браслава, якое датыравалі першай паловай ХІ ст. і часовае спыненне жыццядзейнасці ва ўмацаваным паселішчы Гарадзец, якое адбылася ў той жа перыяд. Гэта можа сведчыць пра ваенныя сутыкненні паміж полацкімі крывічамі і балцкімі плямёнамі. Трохі пазней на мяжы з балцкімі землямі вырастае абарончая лінія паселішчаў — Дрысвяты, Маскавічы і Рацюн
  9. Заяц Ю. А. Полоцкие события «Саги об Эймунде» // Полоцкий летописец. № 1. 1993. С. 10.
  10. Семянчук Г. Н. Гарадзішча «Замкавая тара» ў Браславе // Гісторыя Беларусі: жалезны век і сярэднявечча. Мн., 1997. С. 63-65.
  11. Семенчук Г. Н. Формирование границ Полоцкой земли в XI в. // Археология и история Пскова и Псковской земли. Псков, 1990. С. 54.
  12. Алексеев Л. В. Минск и Друцк // Славяне и их соседи: Археология, нумизматика, этнология. Мн., 1998. С. 13.
  13. Заяц Ю. А. Заславль в эпоху феодализма. С. 108—112.
  14. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях
  15. Грыцкевіч, А. Узьнікненьне фэўдальных дзяржаваў беларусаў у працэсе ўтварэньня дзяржаваў у славян / Анатоль Грыцкевіч // Полацак. — 1993. — № 8 (28). — С. 4.
  16. Ластоўскі, В. Кароткая гісторыя Беларусі / Паслясл. А. П. Грыцкевіча. — Мн.: Універсітэцкае, 1993. — 126 с. — С. 8. — ISBN 5-7855-0646-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2;
  • Варонін В. Палачане: забытая памяць пра мора // ARCHE. 2009, № 4. С. 63-73;
  • Богданов В. П., Рукавишников А. В. Взаимоотношения полоцких и смоленских князей в XII — первой трети XIII века // ВИ. № 10. 2002.
  • Пятнов А. П. Полоцкая земля в последней четверти XII в. // Rossica Antiqua. 2010. Вып. 1. С. 135—138.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]