Полацкае паходжанне літоўскіх князёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Полацкае паходжанне літоўскіх князёў — адна з гіпотэз паходжанне вялікіх князёў літоўскіх. Паводле яе, Міндоўг і пазнейшыя Гедзімінавічы паходзілі з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).

Змест падання[правіць | правіць зыходнік]

«Васкрасенскі летапіс» (сяр. XVI ст.) паведамляе:

« Въ лето 6637 (1129) прииде на Полоцкие Князи на Рогволодовичи Князь Великий Мстиславъ Володимировичь Мономашь и Полтескъ взялъ, а Рогволодовичи за бежали въ Царьградъ. Литва въ ту пору дань даяше Княземъ Полоцкимъ, а владома своими Гетманы, а городы Литовские тогда, иже суть ныне за Кролемъ, обладаны Князьями Киевскими, иные Черниговскими, иные Смоленскими, иные Полоцкими, и оттоле Вильня приложишася дань даяти Королю Угорскому за страхование Великаго Князя Мстислава Володимировича; и Вильняне взяша себе изъ Царяграда Князя Полоцку Ростислава Рогволодовича детей Давила Князя, да брата его Молковца Князя; и той на Вильне первой Князь Давилъ, братъ Молковцевъ большой. А дети ево Видъ, егожъ люди волкомъ звали; да Ердень Князь. А Ерденевъ сынъ крестился, былъ Владыка во Твери, которой на Петра Чудотворца волнение учинилъ; звали его Андреемъ; писалъ на Чудотворца лживыя словеса. А у Молковца Князя сынъ Миндовгъ.» (Ст.-рус.)

Такім чынам, паводле гэтай версіі, ва ўсходняй частцы сучаснай Літвы з XI ст. існавала Віленскае княства — удзел Полацкай зямлі. Меркаваным яго князем быў Расціслаў Рагвалодавіч. Пасля 1129 года, калі полацкія Рагвалодавічы, у т.л. і Расціслаў, былі высланы з сем'ямі ў Візантыю, жыхары Вільні запрасілі сабе на княжанне з Візантыі сыноў Расціслава — Маўкольда і Давіла. Маўкольд, паводле летапісу, бацька Міндоўга, а Давіл — бацька Трайдзеня і, такім чынам, продак усіх Гедзімінавічаў. Пасля смерці Міндоўга і Войшалка, т.б. згасання роду Маўкольда, род Давіла пераняў уладу ў Літве.

Аналіз падання[правіць | правіць зыходнік]

Мікола Ермаловіч, абапіраючыся на тое, што літоўцы («літва») часта ўдзельнічала з паходах полацкіх князёў, лічыў, што «літва» знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Полацка. Таксама на ўсходзе сучаснай Літвы і паўночным захадзе Беларусі існавала Віленскае княства, з цэнтрам у Вільні (першапачаткова Крывіч-горад або Крывы-горад). Пра тое ж быццам паведамляе і Васкрасенскі летапіс. Гэта тэрыторыя славянізавалася праз крывічоў, як у сваю чаргу Панямонне праз дрыгавічоў.

Ёсць пытанні наконт Расціслава Рагвалодавіча. Паводле «Рускай геральдыкі» А. Б. Лакіера, Расціслаў Усяславіч меў сыноў Маўкольда і Давіла. Тым самым А. Б. Лакіер лічыць Расціслава Рагвалодавіча Расціславам Усяславічам. Паводле, напрыклад, «Гісторыі родаў рускага дваранства» П. М. Пятрова, Расціслаў Рагвалодавіч — сын Рагвалода Барысавіча і «Рагвалодавіч» не родавая прыналежнасць, а імя па бацьку.

Падабенства геральдычных сімвалаў[правіць | правіць зыходнік]

Герб Гедзімінавічаў «Калюмны» вельмі падобны да «Трызуба» Рурыкавічаў, у т.л. да знака, якім карыстаўся Усяслава Брачыславіч і яго нашчадкі. Гэта можа сведчыць пра тое, што Гедзімінавічы маглі паходзіць ад нашчадкаў Усяслава і карыстацца мадыфікацыяй гэтага ж знака. Таксама герб «Пагоня», на думку некаторых гісторыкаў, мог мець полацкае паходжанне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.; іл.
  • Kirkor A. Bazylika litewska. — 1886. — S. 4.
  • Пазднякоў В. С. Расціслаў Рагвалодавіч / В. С. Пазднякоў // Памяць: Полацк: Гісторыка-дакументальные хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Склад. С. С. Чарняўская; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — 907, [1] с. — С. 101. — ISBN 985-11-0233-4.