Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка
Год заснавання 1937
Дырэктар Таццяна Іванаўна Яфрэменка
Размяшчэнне
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, 211400, г. Полацк, вул.Ніжне-Пакроўская, 49

УА «Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г.Полацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1937 годзе па рашэнню Савета Народных Камісараў БССР на базе курсаў таварыства Чырвонага Крыжа была заснавана школа медсясцёр. У 1939 годзе адбыўся першы выпуск медыцынскіх работнікаў. 1 верасня 1945 года Полацкая школа медсясцёр аднавіла сваю працу. Да 1956 года школа не мела свайго будынка. У 1955 годзе школа медсясцёр была ператворана ў медыцынскае вучылішча. З 1958 па 1970 год працавала зубалячэбнае аддзяленне.

У 1963 годзе вучылішча становіцца базавым вучылішчам Віцебскай вобласці. У 1964-1968 гадах працавалі філіялы медвучылішча ў Паставах і Глыбокім. Філіялы падрыхтавалі 273 медсястры. З 1987-1988 навучальным годзе адкрывалася новая спецыяльнасць "фельчар-лабарант".

З 1979 года ў вучылішча пачалі функцыянаваць курсы павышэння кваліфікацыі сярэдніх медыцынскіх работнікаў, штогод праходзілі падрыхтоўку на курсах павышэння кваліфікацыі сярэдняга медперсаналу каля 500 чалавек.

Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР №195 ад 3 чэрвеня 1987 года медыцынскаму вучылішчу прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка. З 2006 па 2011 год установа існавала як «Полацкі дзяржаўны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй імя Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка». З верасня 2011 года сучасная назва.