Перайсці да зместу

Полацкі педагагічны інстытут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкі педагагічны інстытут
Заснаваны 16 лютага 1953
Год закрыцця 16 мая 1959
Дырэктар Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў
Краіна
Юрыдычны адрас Полацк

Полацкі педагагічны інстытут — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы педагагічных кадраў, якая дзейнічала ў Полацку ў 1953—1959 гадах.

Адкрыты на падставе Пастановы Савета Міністраў БССР ад 16 лютага 1953 года № 178 «Аб арганізацыі Полацкага педагагічнага інстытута»[1].

У інстытуце дзейнічалі два факультэты: філалагічны і фізіка-матэматычны, на якіх у першы год работы інстытута навучалася 208 студэнтаў[1].

11 мая 1959 года прынята Пастанова Савета міністраў БССР аб закрыцці Полацкага педагагічнага інстытута. У адпаведнасці з гэтай пастановай 16 мая 1959 года выйшаў загад Міністра асветы БССР, у якім гаварылася:

" 1. Закрыць Полацкі педагагічны інстытут.

2. Студэнтаў Полацкага педагагічнага інстытута, якія засталіся пасля выпуску 1959 года, перадаць Віцебскаму педагагічнаму інстытуту (фізіка-матэматычны факультэт) і Магілёўскаму педагагічнаму інстытуту (факультэт мовы і літаратуры).

"

Асноўныя матэрыяльныя каштоўнасці (прыборы, кнігі, абсталяванне) былі перададзены Полацкай школе-інтэрнату на суму 3.645.304 руб. і Віцебскаму педагагічнаму інстытуту на суму 416.746 руб. Таксама ў спісе адносна перадачы матэрыяльных каштоўнасцяў фігуравалі Магілёўскі педагагічны інстытут, Брэсцкі педагагічны інстытут, Полацкае педагагічнае вучылішча, Лясны тэхнікум, Бібліятэка г. Полацка, а таксама школы г. Полацка і раёна[1].

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі

[правіць | правіць зыходнік]