Польская ваенная арганізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Пілсудскі ў Отвацку, жнівень 1915 год.
Ю. Пілсудскі з членамі Польскай ваеннай арганізацыі, 1917.

Польская ваенная арганізацыя (POW, польск.: Polska Organizacja Wojskowa) — падпольная (незаконная) ваенізаваная арганізацыя, створаная падчас Першай сусветнай вайны ў мэтах барацьбы за вызваленне польскіх тэрыторый з-пад расійскага валадарства.

У некаторых крыніцах называецца «Польскай вайсковай арганізацыяй».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў лістападзе 1914 года па ініцыятыве Юзафа Пілсудскага аб'яднаннем Стралецкага саюза і Польскіх стралецкіх дружын. Першапачаткова арганізацыя дзейнічала ў царстве Польскім, затым пашырыла сваю дзейнасць на Галіцыю, таксама на Украіну, Беларусь, Літву і іншыя заходнія тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі. Займалася пераважна сабатажам і зборам разведвальных даных; частка членаў арганізацыі адначасова праходзіла ваенную службу ва ўзброеных сілах Цэнтральных дзяржаў.

Сакрэтнае заступніцтва арганізацыі аказвалі ўлады Германскай імперыі. Кіруючым органам быў Цэнтральны нацыянальны камітэт (польск.: Centralny Komitet Narodowy), галоўным кашталянам — Юзаф Пілсудскі. Пасля таго, як Германія заняла царства Польскае і яго сталіцу Варшаву, арганізацыя легалізавалася, большая частка яе членаў уступіла ў Польскія легіёны. У 1917 годзе пасля распараджэння Пілсудскага пра тое, каб польскія салдаты, якія служылі ў арміях Цэнтральных дзяржаў, не давалі прысягі на вернасць Германіі і Аўстра-Венгрыі, ён быў інтэрнаваны нямецкімі ўладамі, частка членаў арганізацыі была арыштавана і інтэрнавана ў лагерах у Шчыпёрна і Градоўцы, арганізацыя зноў перайшла ў падполле. Дзейнасць арганізацыі была накіравана, апроч ранейшага праціўніка, таксама супраць Германіі і Аўстрыі.

Польскую ваенную арганізацыю ўзначаліў Эдвард Рыдз-Сміглы. Палітычнае кіраўніцтва ажыццяўляў заканспіраваны канвент на чале з Енджаем Марачэўскім.

Увосень 1918 года члены арганізацыі ўдзельнічалі ў раззбраенні нямецкіх і аўстрыйскіх салдатаў у Царстве Польскім і на іншых польскіх тэрыторыях і ў вывадзе іх па-за межы Польшчы. У сярэдзіне лістапада члены Польскай ваеннай арганізацыі блакіравалі аўстрыйскія гарнізоны ў Галіцыі, забяспечыўшы польскі кантроль над тэрыторыяй. З лістапада 1918 каля 400 байцоў арганізацыі ўдзельнічала ў абароне Львова ад сечавікоў Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.

З утврэннем у лістападзе 1918 года часавага народнага ўрада Польшчы ў Любліне Польская ваенная арганізацыя стала ўзброенымі сіламі гэтага ўрада. У снежні 1918 года арганізацыя ўлілася ў польскую армію, якая толькі фарміравалася.

Пазней узнікалі ў сутнасці аўтаномныя фарміраванні, якія падтрымлівалі кантакты з аднайменнай агульнанацыянальнай арганізацыяй і ставілі тыя ж мэты. У лютым 1918 года ўзнікла Польская ваенная арганізацыя прускіх земляў (польск.: Polska Organizacja Wojskowa Zaboru Pruskiego). Яна арганізавала Велікапольскае паўстанне і стала асновай узброеных сіл паўстанцаў (Армія велькапольская).

У лютым 1919 гады былі створаны Польская ваенная арганізацыя Верхняй Сілезіі (польск.: Polska Organizacja Wojskowa Górnego Śląska) і Ваенная арганізацыя Памор'я (польск.: Organizacja Wojskowa Pomorza). У Літве Польская ваенная арганізацыя рыхтавала ўзброены палітычны пераварот, прызначаны на канец жніўня 1919 года. Пераварот павінен быў бы прывесці да ўлады прапольскі ўрад, які забяспечыў б далучэнне Літвы да Польшчы. Атрыманыя літоўскімі ўладамі звесткі і масавыя арышты 28 жніўня 1919 года падазраваных у дачыненні да змовы прадухілілі пераварот. 117 абвінавачваных паўсталі перад ваенным судом у Каўнасе 1424 снежня 1920 года і былі прысуджаны да розных мер пакарання.

У Савецкам Саюзе ў 1930-я гады падчас масавых рэпрэсій супраць палякаў, у тым ліку камуністаў і дзеячаў Камінтэрна, іх як правіла вінавацілі ў прыналежнасці да «Польскай ваеннай контррэвалюцыйнай арганізацыі», «шпіёнска-тэрарыстычнай групоўкі Польская ваенная арганізацыя», «дыверсійна-шпіёнскай сеткі польскай разведкі ў СССР, якая існавала ў відзе так званай «Польскай арганізацыі вайсковай»[1][2].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]