Польская грамадзянская варта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Польская грамадзянская варта пры Польскім камітэце грамадскай бяспекі ў Мінску-Літоўскім (польск.: Polska Straż Obywatelska przy Polskim Komitecie Bezpieczeństwa Publicznego w Mińsku Litewskim) — польская паўваенная арганізацыя, якая дзейнічала ў Мінску з канца 1917 года, пачаткова з дазволу савецкіх уладаў, а са студзеня 1918 падпольна.

Польская грамадзянская варта ўтвораная 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 года ў Мінску з ініцыятывы мясцовай польскай супольнасці. У гэты дзень адбыўся ўстаноўчы сход, на якім былі зацверджаныя статут і кіраўніцтва арганізацыі. Узначаліў яе былы гарадскі галава Мінска, Станіслаў Хржанстоўскі[pl], а яго намеснікамі сталі Станіслаў Алевінскі і Ян Барыла. Афіцыйнай галоўнай мэтай варты была «забяспечанне жыцця і маёмасці жыхароў горада». Пачаткова варта дзейнічала з дазволу савецкіх уладаў, але 18 студзеня Ян Барыла запатрабаваў раззброіць арганізацыю. 23 студзеня адбылася канспірацыйная сустрэча Штабу варты (без Барылы) з членамі Камітэту грамадскай бяспекі Польскай рады Мінскай зямлі, дзе была прынятая пастанова аб пераходзе варты да падпольнай дзейнасці і прадаўжэнні вайсковага навучання яе сяброў[1].

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. Ss. 140

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дарыюш Тарасюк: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Люблін: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, с. 212. ISBN 978-83-227-2629-7