Польская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Польская мова
Саманазва:

język polski, polszczyzna

Краіны:

Польшча, ЗША, Германія, Украіна, Беларусь, Літва, Канада, Ізраіль, Расія, Казахстан, Латвія, Бразілія, Аўстрыя, Славакія, Чэхія, Венгрыя, Аўстралія, Румынія, Азербайджан, Эстонія, Фінляндыя, Аргенціна, Уругвай, Чылі

Афіцыйны статус:

Flag of Poland.svg Польшча
Арганізацыі:
Flag of Europe.svg Еўрапейскі саюз

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Польскі моўны савет

Рэйтынг:

25

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская галіна
Заходнеславянская група
Ляхіцкая падгрупа
Пісьменнасць:

лацініца (польскі алфавіт)

Моўныя коды
ISO 639-1:

pl

ISO 639-2:

pol

ISO 639-3:

pol

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

По́льская мо́ва (польск.: język polski) — адна з заходнеславянскіх моў, нацыянальная мова палякаў, дзяржаўная мова Рэспублікі Польшча.

Разам з чэшскай, славацкай, верхнелужыцкай і ніжнелужыцкай мовамі належыць да заходнеславянскіх моў, уваходзячы ў т. зв. лехіцкую падгрупу (разам з палабскай мовай, якая перастала існаваць у XVIII ст., са славінскім дыялектам, асіміляваным польскай мовай у першай палове XX ст., і з кашубскімі гаворкамі, якія таксама вылучаюць у асобную славянскую мікрамову).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Валодаюць польскай мовай каля 50 мільёнаў чалавек (па колькасці носьбітаў займае 3-е месца сярод славянскіх моў, пасля рускай і ўкраінскай). Яна з'яўляецца дзяржаўнай мовай Польшчы (тут на ёй гавораць звыш 38 млн чалавек), а таксама Еўрапейскага Саюза. Некалькі мільёнаў польскамоўнага насельніцтва жыве за мяжой: у ЗША, Лацінскай Амерыцы, Аўстраліі, Англіі, Францыі, Германіі, у краінах былога СССР — Літве, Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Польская літаратурная мова фармуецца на базе вялікапольскіх, малапольскіх і мазавецкіх гаворак. Паводле перыядызацыі развіццё літаратурнай мовы падзяляецца на наступныя этапы:

  • Старпольскі перыяд — з сяр. ХІІ да пач. XVI стагоддзя.
  • Сярэдняпольскі перыяд — з XVI стагоддзя па другую палову XVIII стагоддзя.
  • Навапольскі перыяд — з другой паловы XVIII стагоддзя.

Лехіцкая падгрупа моў фарміравалася ў VIII—X ст. Пазней праходзіла адасабленне яе ўсходняй часткі ад асноўнага масіву, што з'явілася пачаткам дапісьмовай гісторыі польскай мовы.

Такім чынам адбыўся падзел на ляхіцкія, лужыцкія і чэшскія дыялекты. Ляхіцкія дыялекты, што склалі аснову польскай мовы, ахоплівалі тэрыторыю паміж Балтыйскім морам і Карпатамі на поўначы і поўдні і паміж Эльбай і Бугам на захадзе і ўсходзе. Пачынаючы з другой паловы ХІХ ст. пачынаецца аб'яднанне ляхіцкіх плямёнаў, стварэнне Польскай дзяржавы і ўтварэнне адзінай польскай мовы.

Звесткі пра польскі народ і плямёны, якія яго ўтваралі, можна знайсці ў старажытных хроніках ХІ ст. Першы гістарычна вядомы польскі князь Мешка I з дынастыі Пястаў прыняў у 966 г. хрысціянства (рымска-каталіцкага абраду). Гэта спрыяла аб'яднанню польскіх зямель і ўключала іх у сферу грамадска-палітычнага, культурнага і рэлігійнага ўплыву Заходняй Еўропы.

Узнікненне польскай пісьменнасці датуецца ХІІ ст., калі была напісана Гнезненская була — пасланне папы рымскага Інакенція II, у якім вызначаліся тэрыторыі, падначаленыя гнезненскаму архіепіскапу. Була была напісана на латыні, але яна ўтрымлівала больш 400 польскіх геаграфічных назваў і асабістых імёнаў, адлюстроўваўшых фанетычныя. лексічныя і марфалагічныя асаблівасці польскай мовы ХІІ ст. У ХІІІ—XIV ст. з'яўляюцца пісьмовыя помнікі на польскай мове: рэлігійная песня «Багародзіца» (Bjurodzica), Свентакшышскія пропаведзь і Фларыянская псалтыр.

Як літаратурная, мова складалася ў выніку ўзаемадзеяння велікапольскіх, малапольскіх і мазавецкіх гаворак, бо спачатку палітычным і культурным цэнтрам была Велікапольшча (землі вакол г. Познань), пасля Малапольшча (сталіца — г. Кракаў), а з XVII ст.— Варшава. На польскую літаратурную мову на раннім этапе яе станаўлення зрабіла ўплыў чэшская мова, а пазней — латынь, якая доўгі час заставалася галоўнай пісьмовай мовай польскіх земляў — мовай рэлігіі, каралеўскай адміністрацыі, судаводства, школы, культуры і навукі. Гэта стрымлівала развіццё польскай літаратурнай мовы. Уплыў лацінскай мовы на польскую (часта праз чэшскую ці нямецкую) назіраецца ў лексіцы, сінтаксісе і нават у словаўтварэнні. У сваю чаргу, польская мова была перадатчыцай шматлікіх лацінізмаў і германізмаў у старабеларускую і стараўкраінскую мовы.

У XVI ст., якое лічыцца залатым стагоддзем польскай культуры, польская мова выціскае латынь з мастацкай, палітычнай і рэлігіёзнай літаратуры. З'яўляюцца арфаграфічныя трактаты Я. Манчынскага. У 1568 г. была выдана, напіаная на лацінскай мове, першая граматыка польскай мовы П. Сарторыўса-Стаенскага.

Пасля Люблінскай уніі (1569), калі ўзмацніўся палітычны і ваенны саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы і была створана федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, польская мова распаўсюдзілася на землях ВКЛ, асабліва сярод магнатаў і шляхты.

У ХХ ст. калі Польшча зноў здабыла незалежнасць, назіраецца росквіт польскай культуры і літаратуры. Польская мова, як дзяржаўная ахапіла ўсе сферы грамадскага жыцця. У гэты перыяд складаюцца капітальныя слоўнікі, фундаментальныя граматыкі польскай мовы. Узнікаюць інстытуты польскай мовы і культуры, для замежнікаў, польская мова становіцца аб'ектам, які пачаў цікавіць не толькі этнічных палякаў з-за мяжой, але і шырокае кола спецыялістаў, якія займаюцца эканамічнымі, палітычнымі і гуманістычнымі праблемамі Цэнтральнай Еўропы.

Пісьменства[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт польскай мовы створаны на лацінскай аснове. Найстаражытнейшы пісьмовы помнік — Свентакшышскія пропаведзі (сярэдзіна XIV стагоддзя).

Польскі алфавіт мае 32 літары.

літара польская
назва
асноўны
алафон (МФА)
іншыя
алафоны
A a a [a]
Ą ą o nosowe ] [on],|[om]
B b be [b] [p]
C c ce [t͡s] [d͡z]
Ć ć cie [t͡ɕ] [d͡ʑ]
D d de [d] [t]
E e e [ɛ]
Ę ę e nosowe ] [en], [em], [e]
F f ef [f]
G g gie [g] [k]
H h ha [x]
I i i [i]
J j jot [j]
K k ka [k] [g]
L l el [l]
Ł ł [w]
літара польская
назва
асноўны
алафон (МФА)
іншыя
алафоны
M m em [m]
N n en [n]
Ń ń [ɲ]
O o o [ɔ]
Ó ó o kreskowane [u]
P p pe [p] [b]
R r er [r]
S s es [s] [z]
Ś ś [ɕ] [ʑ]
T t te [t] [d]
U u u [u]
W w wu [v] [f]
Y y y [ɨ]
Z z zet [z] [s]
Ź ź ziet [ʑ] [ɕ]
Ż ż żet [ʐ] [ʂ]
Сучасны польскі алфавіт

Апрача таго, пэўныя гукі перадаюцца на пісьме дзвюма літарамі: rz — вымаўляецца як 'ж', ch — як 'х', dz — як 'дз', dź — як 'дзь', dż — 'дж', sz — як 'ш', cz — як 'ч'.

Некаторыя гукі перадаюцца некалькімі літарамі: 'u' i 'ó', 'h' i 'ch', 'ż' i 'rz'.

Літары v, x, q выкарыстоўваюцца пераважна ў запазычаных словах.

Лінгвістычныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Гукі ą [οη] і ę [eη] — насавыя.
  • Націск у польскіх словах прыпадае на другі ад канца склад.
  • Замена ўласцівых іншым славянскім мовам мяккіх або цвёрдых зычных t, d, r на ć, , rz («ж»): ciasto, dzień, rzeka.
  • Чаргаванне е перад пярэднеязычнымі цвёрдымі зычнымі, у залежнасці ад паходжання, з а ці о: wierzyć «верыць» — wiara «вера», nieść «несці» — niosę «нясу»;
  • Чаргаванне спалучэння -er- пасля мяккіх перад пярэднеязычнымі цвёрдымі зычных з -аr-: twierdzić «цвердзіць» — twardy «цвёрды»;
  • Чаргаванне перад канцавымі звонкімі зычнымі ó («у») з о, ą з ę: bób «боб» — bobu «бобу», błąd «памылка» — błędu «памылкі».

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш пашыраны флектыўныя формы, што ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў і канчаткаў, пры гэтым у польскай мове аналітычныя формы, г. зн. формы, утвораныя з дапамогаю дапаможных слоў (формы складанага будучага часу, апісальныя ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў і г. д.), ужываюцца часцей, чым у беларускай. Пашырана ў польскай мове флектыўна-аглюцінуючая форма прошлага часу: napisałem «я напісаў», napisaliśmy — «мы (мужчыны або мужчыны і жанчыны) напісалі», napisałyśmy — «мы (жанчыны) напісалі».

Катэгорыя адушаўлёнасці — неадушаўлёнасці ўласціва толькі назоўнікам мужчынскага роду ў адзіночным ліку і афармляецца ў родным і вінавальным склонах.

Характэрна ўжыванне асабовых паказчыкаў у 1-й і 2-й асобах адзіночнага ліку прошлага часу ў дзеясловах miałem (я меў), miłeś (ты меў), miał (ён меў); наяўнасць энклітык і праклітык; ужыванне дзеяслоўнай звязкі być («быць») у цяперашнім часе.

Польская мова флектыўная, мае 7 склонаў (з клічным), 2 лікі, 3 роды (у множным ліку — 2 з-за катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці мужчынскай асобы). 3 скланенні з 5 маюць мяккую і цвёрдую разнавіднасці. Дзеясловам уласцівы катэгорыі трывання, часу, стану, ладу, асобы, ліку, дзеяслоўным формам і дзеепрыметнікам на і — катэгорыі роду і асобы-неасобы.

Сінтаксіс[правіць | правіць зыходнік]

Для сінтаксісу польскай мовы характэрны своеасаблівы парадак слоў: група дзейніка стаіць перад групай выказніка, а дапасаванае азначэнне ва ўстойлівых зваротах, як правіла, знаходзіцца пасля азначаемага слова. Неабходна ўжываць звязку być у цяперашнім часе (jestem studentem — «я студэнт»), займеннік to (oto) ужываецца ў якасці звязкі (Rzym to stolica Włoch — «Рын — сталіца Італіі»).

Лексіка[правіць | правіць зыходнік]

Узбагачэнне лексікі адбывалася за кошт запазычанняў з лацінскай, нямецкай, італьянскай, французскай, рускай (асабліва пасля ІІ сусветнай вайны), а таксама бепарускай моў (duha — «дуга», boćwina — «бацвінне», borowik — «баравік» і інш.). У беларускую лексіку трапіла шмат запазычанняў з польскай мовы.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Дыялекты польскай мовы, паводле С. Урбаньчыка, з дапаўненнямі

Польская мова мае 5 дыялектаў:[1]

  • велікапольскі,
  • малапольскі,
  • мазавецкі,
  • шлёнскі, або сілезскі,
  • кашубскі.

Сувязі з беларускай мовай[правіць | правіць зыходнік]

Уласнапольскія словы пранікалі ў старабеларускую мову, асабліва пасля Крэўскай уніі (1385), калі ўзмацніўся палітычны і ваенны саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс адбываўся пасля Люблінскай уніі (1569) і ў XVII ст., калі паланізмы становяцца ўласцівымі для ўсіх жанрава-стылявых разнавіднасцей старабеларускага пісьменства: владца (уладар), завядовца (загадчык), пелкгрымацыя (падарожжа), звытяжца (пераможца), влость (буйны маентак), волати (крычаць), латвый (лёгкі), піл(ь)новати (сачыць), 'прытрымлівацца', липець (ліпень, ліпавы мёд), каштелянъ (камендант замка), мандат (каралеўскі ўказ, выклік у суд), щекгульный (асаблівы), ялмужна (міласціна) і шмат іншых. Некаторыя словы запазычваліся цэлымі гнёэдамі: нендза, нендзне, нендзный, нендзница, нендзникъ, знендзненый. Многія з іх бытуюць у сучаснай беларускай мове, іншыя сталі гістарызмамі або змянілі сваё аблічча і значэнне. Асобныя словы былі запазычаны другі раз у XIX—XX ст., праўда, у значна меншай колькасці, часам праз рускую мову: апарат.

Суседзі палякаў — беларусы — таксама аказалі пэўны ўплыў на развіцце польскай мовы. У XVII—XVIII ст. у яе пранікаюць фанетычныя і граматычныя рысы дыялектаў заходніх раёнаў Беларусі, якая ўваходзіла тады ў склад Польскай дзяржавы. Адчувальным быў уплыў беларускай мовы і на ўзроўнІ лексікі. У гэты час польская мова засвойвае беларусізмы: braha, chwost, dubas (від лодкі), hałas, harmider, hodowla, hołoble, huba (чага), hultaj, odzieża, kolasa (калёсы), pohaniec, sorom, wiereszszaka, ohydny, zbroja, harować (цяжка працаваць), błaho (блага).

Зноскі

  1. Лучыц-Федарэц (2001)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Strona główna польскай