Польская рада Магілёўскай зямлі
Jump to navigation
Jump to search
Польская рада Магілёўскай зямлі | |
Rada Polska Ziemi Mohylewskiej | |
Дата заснавання | 8-10 красавіка 1917 |
---|---|
Штаб-кватэра | Магілёў |
Саюзнікі і блокі | Польская рада Беларускіх земляў |
Польская рада Магілёўскай зямлі (польск.: Rada Polska Ziemi Mohylewskiej) — арганізацыя, якая аб'ядоўвала палякаў, якія жылі ў Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Яе мэтай было выконваць задачы органу самакіравання мясцовай польскай супольнасці. Была створана ў час з'езду прадстаўнікоў павятовых рад Магілёўскай зямлі 8-10 красавіка 1917 года ў Магілёве. На з'ездзе было 188 дэлегатаў — прадстаўнікоў розных прафесійных і грамадскіх груп жыхароў Магілёўшчыны польскай нацыянальнасці. Арганізацыю прадстаўляла 5 дэлегатаў у Польскай радзе Беларускіх земляў. Яе прадстаўнік, Міраслаў Абязерскі, удзельнічаў у Польскім палітычным з'ездзе ў Маскве[1].
Зноскі
- ↑ W kręgu polityki i spraw wojskowych. Rada Polska Ziem Białoruskich. W: Między nadzieją… s. 119—121.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.