Перайсці да зместу

Польска-беларускі слоўнік (1932)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польска-беларускі слоўнік (1932)

По́льска-белару́скі сло́ўнік — двухмоўны перакладны слоўнік, выдадзены ў 1932 годзе Польскім інстытутам пралетарскай культуры АН БССР[1].

Меў каля 60 тысяч слоў[1]. Першы перакладны польска-беларускі слоўнік, выдадзены на тэрыторыі Беларусі[2].

У 1933 выданне слоўніка забаронена пастановай прэзідыума Беларускай акадэміі навук за «нацдэмаўскі і шавіністычны характар», набор раскіданы, 25 асобнікаў пакінулі, рэшту тыражу знішчылі[3].

  1. а б Сувязі 2018, с. 154.
  2. Кванты 2019, с. 190.
  3. Кванты 2019, с. 154.