Польскі манетны двор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Польскі манетны двор
Тып бізнес, Манетны двор і прадпрыемства
Лістынг на біржы Варшаўская фондавая біржа
Заснаванне 1994
Размяшчэнне
Прадукцыя манета
Сайт mennica.com.pl

Польскі манетны двор (польск.: Mennica Polska), раней — Варшаўскі манетны двор (польск.: Mennica Warszawska) — манетны двор Рэчы Паспалітай (17661796), пазней Расійскай імперыі (18161868) і Польшчы1924). На манетным двары чаканіліся манеты Царства Польскага з медзі, срэбра і золата. Заснаваны ў 1766 годзе. Размяшчаецца ў Варшаве.

У 1994 годзе Варшаўскі манетны двор быў прыватызаваны, а ў 2005 годзе перайменаваны ў Польскі манетны двор.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны будынак манетнага двара на вуліцы Жалязнай
Серыя манет часоў Аляксандра I

Варшаўскі манетны двор быў заснаваны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім у 1766 годзе і чаканіў манету да канца існавання Рэчы Паспалітай, а затым і ў часы вялікага герцагства Варшаўскага. Падчас паўстання 1794 года выпускаў білонныя шасціграшовікі, дзесяціграшовікі, срэбраныя чатырохграшовікі, васьміграшовікі і талеры, а таксама залатыя дукаты, паўстаніслаўдоры і станіслаўдоры[1]. 9 студзеня 1795 года прускія войскі ўвайшлі ў Варшаву і Варшаўскі манетны двор спыніў сваю дзейнасць.

Манетны двор апынуўся на тэрыторыі Расійскай імперыі пасля падзелу тэрыторыі Рэчы Паспалітай паміж некалькімі дзяржавамі. У лістападзе 1815 года на тэрыторыі Царства Польскага было вырашана захаваць абарот грашовай адзінкі — злотага, курс якога быў падагнаны да курса рубля.

Працаваць манетны двор пачаў у 1816 годзе. Ён выпускаў: злотыя (25 і 50 з золата, а таксама 10, 5, 2, 1 з срэбра), грошы (5, 10 з непаўнавартаснага срэбра, а таксама 1, 3 з медзі).

У 1830 годзе ў Польшчы пачалося паўстанне. Мяцежнікі на Варшаўскім манетным двары пачалі вырабляць 2 і 5 срэбраных злотых, галандскія залатыя дукаты і рэвалюцыйныя білоны. Неўзабаве паўстанне было падушана, а рэвалюцыйныя грашовыя знакі хадзілі яшчэ да 1838 года. У 1832 годзе на гэтым двары пачаўся выраб манеты 15 капеек, з імперскім арлом на аверсе. Манета мела намінал у злотых і капейках (1 злоты/15 капеек). Гэтая манета была сімвалам пачатку збліжэння двух грашовых сістэм: расійскай і польскай. У 1833 годзе ўвялі манеты новага ўзору ў 5 і 10 злотых. У 1834 годзе былі адчаканены залатыя манеты наміналам 3 рублі і срэбныя манеты 30 капеек.

Пасля 1841 года польскія грошы паступова канфіскоўваліся з абароту. Выпуск польскай разменнай манеты працягваўся да 1865 года. Манетны двор існаваў да 1 студзеня 1868 года. Пасля закрыцця манетнага двара станкі, архіў і нумізматычная калекцыя былі адпраўленыя ў Санкт-Пецярбург, а яго будынак выкарыстоўвалася для вайсковых патрэб, у 1907 годзе быў цалкам разабраны, яго месца было адведзена пад будаўніцтва будынка Дзяржаўнага Банка Расіі.

Зноў Варшаўскі манетны двор аднавіў сваю дзейнасць 14 красавіка 1924 годзе, на вуліцы Маркоўскага. Аднак яшчэ ў 1922 годзе на вуліцы Злотай, у часовым памяшканні, на прывезеных з Францыі станках былі адчаканены першыя пробнікі. У 1926 заснаваны нумізматычны кабінет.

У 1939 годзе будынак манетнага двара быў пашкоджана снарадамі, а пазней захоплены нямецкімі войскамі, якія вывезлі ўсе каштоўныя металы. У наступным 1940 годзе падвергнуўся разрабаванню і нумізматычны кабінет.

Да 1944 года Варшаўскі манетны двор прапрацаваў пад кантролем нямецкіх акупантаў, а 12 верасня 1944 года немцы адступаючы ўзарвалі будынак Варшаўскага манетнага двара і яго дзейнасць на некаторы час была спынена.

У 19501952 годзе адбываецца будаўніцтва новага будынка манетнага двара і ў 1952 годзе манетны двор пераязджае на вуліцу Цагляную.

26 верасня 1994 года адбылося адкрыццё новага будынка манетнага двара на вуліцы Жалязнай, а сам манетны двор становіцца акцыянерным таварыствам.

У 2005 годзе Варшаўскі манетны двор быў перайменаваны ў Польскі манетны двор.

Прадукцыя манетнага двара[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія вырабляе:

  • польскія звычайныя манеты і калекцыйныя зборнікі;
  • манеты па запыце эмітэнтаў з іншых краін;
  • інвестыцыйныя залатыя зліткі з масай ад 1 г да 1000 г;
  • усе польскія дзяржаўныя ўзнагароды;
  • медалі і штампы;
  • пломбы і пазнакі.

Эмблемы манетнага двара[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема манетнага двара ў 1924-39 гадах, герб Касцеша
Эмблема манетнага двара з 1952 года, літары «M» і «W» (Mennica Warszawska)

У 1791 годзе пазнакай Варшаўскага манетнага двара былі літары «M. V.» і" M. W."

Падчас існавання манетнага двара ў Расійскай імперыі, манетны двор меў пазнакі:

  • M. W. — (польск.: Mennica WarszawskaMennica Warszawska), Варшаўскі манетны двор, 18161868;
  • W. M. — (польск.: Warszawska mennicaWarszawska mennica), Варшаўскі манетны двор, 18161868;
  • В. М. — Варшаўская манета, 18501868.

У 19241939 гадах, эмблемай манетнага двара быў герб Касцеша.

З 1952 года эмблемай манетнага двара зноў становяцца літары «M» і «W», якія размяшчаюцца адна над іншай.

Пазнакі мінцмайстраў манетнага двара[правіць | правіць зыходнік]

Знакі мінцмайстраў, якія працавалі на Варшаўскім манетным двары:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси / Художн. П. П. Казей. — Мн.: Полымя, 1995. — 687 с. — (іл.). — 5 000 экз. — ISBN 5-345-00737-3.