Поль Гашэ
Поль Гашэ | |
---|---|
фр.: Jose | |
![]() | |
Род дзейнасці | урач, калекцыянер мастацтва, мастак, псіхіятр |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1828[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1909[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Blanche Castets[d] |
Дзеці | Paul-Louis Gachet[d] і Marguerite Gachet[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Поль-Фердынанд Гашэ (фр.: Paul-Ferdinand Gachet; 30 ліпеня 1828[1][2][…], Ліль — 9 студзеня 1909[1][2][…], Авер-сюр-Уаз[d]) — французскі ўрач, апошні ўрач Вінцэнта ван Гога ў час яго знаходжання ў Авер-сюр-Уазе. Таксама вядомы як вялікі знаток імпрэсіянісцкага мастацтва і жывапісец-аматар. Пісаў карціны пад імем «Пол ван Рэйсел», гэта значыць «Пол з Рэйсела» (Рэйсел — фламандская назва горада Ліль, дзе нарадзіўся Гашэ).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Поль Гашэ нарадзіўся і вырас у Рэйселе. У 1844/1845 годзе яго сям’я пераехала ў Мехелен, куды бацька Гашэ быў адпраўлены, каб прыступіць да працы ў новым аддзеле фірмы, дзе ён працаваў.
Вышэйшую адукацыю і статус бакалаўра мастацтваў Поль атрымаў у Парыжы, у Сарбоне. Некаторы час працаваў у парыжскіх псіхіятрычных бальніцах Піцье-Салпетр’ер і Бісетр. Сярод яго настаўнікаў быў вядомы французскі ўрач-гастраэнтэролаг Арман Трусо.
Вярнуўшыся ў Парыж, Гашэ заняўся прыватнай практыкай. Ён быў асабіста знаёмы з Гюставам Курбэ, Вікторам Гюго, Полем Сезанам. Сябрам доктара быў фармацэўт і прадпрымальнік Анры Нестле, заснавальнік знакамітай кампаніі «Nestlé» па вытворчасці прадуктаў харчавання. Першапачаткова кампанія займалася вырабам малочных сумесяў для кармлення грудных дзяцей, і Гашэ нярэдка прапісваў іх сваім дзецям-пацыентам.
Калі французскі мастак і гравёр Шарль Мерыён трапіў у вар’ятню, Гашэ праводзіў з ім шмат часу. Ён жа назіраў за выздараўленнем Агюста Рэнуара ад пнеўманіі ў 1882 годзе. Нарэшце, ён спрабаваў адгаварыць Эдуара Манэ ад ампутацыі нагі, аднак мастак настаяў на сваім, перанёс цяжкую аперацыю і неўзабаве памёр.
Памёр Поль Гашэ 9 студзеня 1909. Ён быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Paul Gachet // Gachet, Paul (Dr) // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00069515 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Paul Gachet // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 1 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Anne Distel & Susan Alyson Stein: Cézanne to Van Gogh: The Collection of Doctor Gachet, Metropolitan Museum of Art, New York 1999, ISBN 0-87099-903-6
- Асобы
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся ў Лілі
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1909 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Сена і Уаза
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Медыкі Францыі
- Мастакі Францыі XIX стагоддзя
- Мастакі Францыі XX стагоддзя
- Калекцыянеры Францыі