Поль Пагба
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Поль Лабіль Пагба | ||||||||||||||||||
Мянушка | PogBoom | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 сакавіка 1993[1][2][3] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 6 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Поль Пагба (фр.: Paul Pogba; нар. 15 сакавіка 1993, Ланьі-сюр-Марн, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Францыі. Пагба з’яўляецца ўніверсальным іграком, бо здольны згуляць як у напад, гэтак і ў абарону. У студзені 2014 года Поль быў уключаны ў спіс 10 самым таленавітых маладых ігракоў у Еўропе, паводле версіі газеты The Guardian[4].
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Поль пачаў сваю футбольную кар’еру ў 6 гадоў, гуляючы ў школе клубу «Руасі-ан-Бры». Пасля гэтага знаходзіўся ў структурах некалькіх французскіх клубаў пакуль 6 кастрычніка 2009 года не перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клубу.
19 лютага 2011 года Пагба і тры іншыя ігракі клубнай акадэміі былі заяўлены галоўным трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» сэрам Алексам Фергюсанам у асноўны склад перад гульнёй 5-га раўнда Кубка Англіі супраць «Кроўлі Таўн». Аднак дэбют іграка ў асноўнай камандзе «Манчэстэр Юнайтэд», прычым з першых хвілін, адбыўся 20 верасня 2011 года ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Лідс Юнайтэд». У лізе дэбют іграка прыпаў на матч супраць «Сток Сіці» 31 студзеня 2012 года. Аднак у ліпені 2012 года кантракт з іграком скончыўся, клуб не меў жадання яго падаўжаць.
«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]
27 ліпеня 2012 года Поль прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Ювентусе», а 3 жніўня Пагба падпісаў з «Ювэ» чатырохгадовы кантракт. Ужо 1 жніўня француз дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць «Бенфікі», замяніўшы на 78 хвіліне Андрэа Пірла. У афіцыйных матчах за «Ювентус» Поль дэбютаваў у Серыі A матчам супраць «К'ева».
Вяртанне ў «Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]
8 жніўня 2016 года Пагба вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 105 млн еўра, што зрабіла яго найдаражэйшым у гісторыі футбола, пераўзышоўшы трансфер Гарэта Бэйла ў мадрыдскі «Рэал».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
На міжнароднай арэне Пагба з 2008 года прадстаўляе зборную Францыі ў розных узроставых зборных. 22 сакавіка 2013 года дэбютаваў у складзе зборнай Францыі, у матчы адбору да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Грузіі, матчы скончыўся на карысць французаў 3:1. 10 верасня 2013 года забіў свой першы мяч за зборную ў матчы супраць зборнай Беларусі ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», матчы скончыўся з лікам 2:4.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (4): 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2015, 2016
- Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2013, 2015
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017
- Пераможца Лігі Еўропы: 2017
Францыя:
Зноскі
- ↑ Paul Pogba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ PAUL POGBA // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Paul Labile Pogba // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ The next 10 big things: Europe's top youngsters and stars of the future. The Guardian
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Пагба
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце L’Équipe (фр.)
- Профіль на сайце ESPN (англ.)