Поліс, антычнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Поліс (стар.-грэч.: πόλις, πολιτεία; лац.: civitas) — горад-дзяржава, асаблівы тып антычнага горада, грамадства і дзяржавы, які склаўся ў Грэцыі ў сярэдзіне І-га тысячагоддзя да н.э. З'яўляўся асноўным структураўтваральным звяном антычнага грамадства на розных этапах яго развіцця: напачатку ў форме незалежнага горада-дзяржавы, потым як член міжполісных саюзаў, у эліністычна-рымскі час састаўная частка дзяржаў у выглядзе гарадской аўтаномнай адзінкі.

Поліс складаўся з гарадскога паселішча і сельска-гаспадарскай тэрыторыі (хоры(руск.) бел.). Уласнікамі зямлі маглі быць толькі паўнапраўныя члены поліса. Непаўнапраўныя (метэкі, перыэкі, вольнаадпушчанікі) займаліся пераважна рамяством і гандлем.

Своеасаблівасцю поліснай абшчыны была высокая ўдзельная вага сярэдніх праслоек насельніцтва, адсутнасць маёмаснага расслаення, значная колькасць рабоў, таму ў гістарычнай літаратуры грамадства поліса вызначаецца як рабаўладальніцкае.

Полісная дзяржава мела рэспубліканскі лад з выбарчай сістэмай органаў улады і народным сходам як формай прамога самакіравання народа. Дзяржаўны апарат кіравання складаўся з савета (кансультатыўныя і распарадчыя функцыі) і магістратаў (грамадзянская, ваенная і рэлігійная ўлада). Розныя пласты грамадзян полісаў (землеўладальнікі, сяляне, рамеснікі, гандляры, парабкі) былі аб'яднаны агульнай назвай дэмас, якому супрацьстаялі перасяленцы з іншых полісаў (у Афінах — метэкі) і рабы. Дэмас праз галасаванне ў народным сходзе зацвярджаў законы, выбіраў магістратаў, выконваў функцыі вышэйшай судовыя інстанцыі, так узнікла паняцце «дэмакратыя», літаральна «улада дэмасу». Невялікая колькасць насельніцтва поліса ў некалькі тысяч чалавек дазвалялі рэалізаваць прынцып прамога народапраўства, г. зн. што кіраванне ажыццяўлялася ўсёй абшчынай без якой-небудзь прадстаўнічай сістэмы.

Як замкнутая сацыяльная адзінка поліс імкнуўся не толькі да поўнай палітычнай незалежнасці (аўтаномія), але і да гаспадарчай самастойнасці (аўтаркія). Рэгіянальная гаспадарка спецыялізацыя, забяспечанасць Эгейскага рэгіёна марскімі камунікацыямі звязала некалькі соцень грэчаскіх полісаў у адзінае цэлае.

Існавалі мірныя формы кантактаў паміж полісамі, як то гандлёвыя, дыпламатныя і культурныя, і ваененныя - сімахіі — аб'яднанне армій і флатылій для сумесных ваенаенных дзеянняў. Самымі вядомымі ў гісторыі Грэцыі былі Афінскі марскі саюз і Пелапанескі саюз. У залежнасці ад палітычнага ладу старажытна-грэчаскія полісы былі дэмакратычныя (Афіны) або алігархічныя (Спарта), аграрна-рамесніцкія (Афіны) ці гандлёва-рамесніцкія (Карынф).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]