Перайсці да зместу

Поліфанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Поліфанія[1] (ад грэч. πολύς — шматлікіі грэч. φωνή — гук) — склад шматгалосный музыкі, які характарызуецца адначасовым гучаннем, развіццём і ўзаемадзеяннем некалькіх фактурна раўнапраўных мелодый (галасоў). Процілеглымі поліфаніі складамі з’яўляюцца манодыя і гамафонія (часам таксама званая «гамафонна-гарманічным складам»).

Паняцце поліфаніі (як склада) не карэлятыўна паняццю гармоніі (гукавысотнай структуры), таму справядліва казаць, напрыклад, аб поліфанічнай гармоніі. У рамках поліфанічнай гармоніі слых вылучае кансанансы і дысанансы, акорды і (у старадаўнім шматгалоссі) канкорды, і ва ўсіх нарматыўных выпадках поліфанічная п’еса валодае прыкметай цэласнасцю гукавысотнай структуры, ладу.

Поліфанію падзяляюць на тыпы:

  • Падгалосная поліфанія, пры якой разам з асноўнай мелодыяй гучаць яе падгалоскі, гэта значыць некалькі адрозніваючыеся варыянты (гэта супадае з паняццем гетэрафонія). Характэрна для рускай народнай песні.
  • Імітацыйная поліфанія, пры якой асноўная тэма гучыць спачатку ў адным голасе, а потым, магчыма, са змяненнямі, з’яўляецца ў іншых галасах (пры гэтым асноўных тэм можа быць некалькі). Форма, у якой тэма паўтараецца без зменаў, завецца канонам. Вяршыняй формаў, у якіх мелодыя змяняецца ад голасу да голасу, з’яўляецца фуга.
  • Кантрасна-тэматычная поліфанія (ці полімеладызм), пры якой адначасова гучаць розныя мелодыі. Упершыню з’явілася ў XIX стагоддзі.

Першыя захаваўшыеся ўзоры еўрапейскай поліфанічнай музыкі — арганумы IX стагоддзя.

У XIII—XIV стагоддзях поліфанія ярчэй усяго праявілася ў матэце.

У XVXVI стагоддзях поліфанія становіцца нормай для ўсёй еўрапейскай музыкі, як царкоўнай (шматгалосныя), так і свецкай.

Найвышэйшага росквіту поліфанічная музыка дасягнула ў творчасці Гендэля і Баха ў XVIIXVIII стагоддзях (у асноўным, у форме фуг). Пасля Баха пачынаецца росквіт гамафоннага складу, і наступны ўздым цікавасці да поліфаніі пачынаецца толькі ў другой палове XIX стагоддзя. Імітацыйная поліфанія, якая арыентуюцца на Баха і Гендэля, часта выкарыстоўвалася кампазітарамі XX стагоддзя (Хіндэміт, Шастаковіч, Стравінскі і інш.)

Зноскі

  1. Паводле БЭ