Перайсці да зместу

Пол Бафа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пол Бафа
прэм’ер-міністр Мальты[d]
4 лістапада 1947 — 26 верасня 1950
Пераемнік Энрыка Міці

Нараджэнне 30 чэрвеня 1890(1890-06-30)
Смерць 6 ліпеня 1962(1962-07-06) (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
афіцэр ордэна Брытанскай імперыі рыцар-бакалаўр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Пол Бафа (мальт.: Paul Boffa; 30 чэрвеня 1890, Біргу, калонія Мальта — 6 ліпеня 1962, Паала, калонія Мальта) — мальтыйскі дзяржаўны дзеяч, прем'ер-міністр Мальты (1947—1950).

У 1912 г. скончыў медыцынскі факультэт Каралеўскага ўніверсітэта Мальты; атрымаў ступень доктара медыцыны. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у Каралеўскім медыцынскім корпусе на Мальце, у Салоніках і на санітарных судах. Пасля вайны працаваў урачом агульнай практыкі ў Паале.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі Лейбарысцкай партыі, а ў 1924 годзе быў абраны ў Заканадаўчы сход. У 1927 годзе быў абраны старшынёй Лейбарысцкай партыі. У 1936—1939 гг. быў сябрам Выканаўчай рады. Падчас Другой сусветнай вайны служыў урачом. На першых пасляваенных выбарах (1945) зноў абіраецца ў парламент краіны.

У 1947-1950 гг. — прэм'ер-міністр Мальты як брытанскай калоніі. Урад Бафы пачаў стварэнне сацыяльнай сістэмы на астравах, палепшыўшы сістэмы пачатковай адукацыі і пенсійнага забеспячэння. Аднак рознагалоссі паміж прабрытанскім Бафам і больш нацыяналістычным Мінтафам прывялі да расколу партыі ў 1949 годзе, у выніку чаго Бафа са сваімі прыхільнікамі ўтварыў мальтыйскую Рабочую партыю, якая з 1950 па 1955 год фарміравала недаўгавечныя ўрады з кансерватыўнымі нацыяналістамі. У 1950 годзе прайграў парламенцкія выбары і сышоў у адстаўку.

У 1951-1955 гадах - міністр аховы здароўя і сацыяльных службаў у кабінеце Джорджа Олівера. У 1955 годзе сышоў з палітыкі па стане здароўя. У 1956 годзе быў атрымаў ад каралевы Лізаветы II званне рыцара.