Помбія (сафары-парк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помбія
Заснаваны 1976
Знаходзіцца Помбія, П’емонт
Каардынаты 45°39′00″ пн. ш. 8°38′00″ у. д.HGЯO
Плошча 400 тыс.
Відаў 600
Дырэктар Арфэа Трыберці
Вэб-сайт safaripark.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помбія Сафары-парк — сафары-парк, заапарк і парк забавак у муніцыпалітэце Помбія, П’емонт, паўночная Італія, створаны Анджэла Ламбардзі ў 1976 годзе; займае плошчу ў 400 тысяч м².

Сафары-парк мае дамову аб супрацоўніцтве з факультэтам ветэрынарнай медыцыны Турынскага ўніверсітэта па правядзенні шэрагу навукова-даследчых праектаў па, у прыватнасці, паталогіі сельскагаспадарчых жывёл і прадухіленні вымірання рэдкіх відаў[1]. Усяго на тэрыторыі парку насяляе больш за 600 відаў жывёл.

Парк адметны ў тым ліку пражываннем у ім пары белых львоў (альбіносаў), у якіх нараджаліся белыя львы ў 2004[2] і 2006 гадах[3]. У ліпені 2011 года пры сафары-парку быў заснаваны некамерцыйны фонд Sos Elephants, мэтай якога з’яўляецца захаванне папуляцыі Elephas maximus borneensis[4].

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]