Помнікі Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнікі
Помнікі Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі
руск.: Памятники Кутузову и Барклаю-де-Толли
Помнік Кутузаву
Помнік Барклаю-дэ-Толі
Помнікі Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі ў Санкт-Пецярбургу на Казанскай плошчы
59°56′06″ пн. ш. 30°19′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад
Скульптар Барыс Іванавіч Арлоўскі і Самсон Ксенафонтавіч Суханаў[d]
Архітэктар Васіль Пятровіч Стасаў
Дата заснавання 1837
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810537000№ 7810537000
Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810538000№ 7810538000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнікі Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі ў Санкт-Пецярбургу ўстаноўлены на Казанскай плошчы ля Неўскага праспекта ў Цэнтральным раёне  (руск.) горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці М. І. Кутузава ў 1813 г. і М. Б. Барклая-дэ-Толі ў 1818 г. імператар Аляксандр I загадаў іх увекавечыць устаноўкай помнікаў перад Казанскім саборам у Санкт-Пецярбургу, для чаго выдаў царскі рэскрыпт ад 23 верасня 1818 года.

Скульптары Імператарскай Акадэміі мастацтваў адмовіліся ад удзелу ў конкурсе на праект помнікаў, бо ў ім было абавязковая ўмова адлюстраваць ваеначальнікаў у сучасных ваенных мундзірах, а не ў туніках або антычных мантыях, як было прынята ў тыя часы. Таму нават праз паўгода пасля адкрыцця конкурсу не было прадстаўлена ніводнага эскіза помніка. Мадэлі помнікаў даручылі рабіць нямецкаму скульптару Эдуарду Лаўніцу  (руск.), але яго праца не была прынятая, паколькі яму не ўдалося стварыць пераканаўчы вобраз рускіх палкаводцаў. У 1829 годзе імператар Мікалай I у мэтах выканання волі бацькі арганізаваў конкурс на стварэнне помнікаў Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі, у якім прынялі ўдзел скульптары Барыс Іванавіч Арлоўскі і Самуіл Іванавіч Гальберг  (руск.), якія вярнуліся з Рыма. Выбраны быў эскіз Б. І. Арлоўскага, і ён у студзені 1830 года пачаў працу над помнікамі.

Па прапанове Агюста Манферана пастамент да помніка спачатку меркавалася зрабіць з чырвонага граніту і ўпрыгожыць бронзавымі барэльефамі, Арлоўскі меркаваў выканаць іх з менш пышнага і больш таннага паўночнага граніту, але ў выніку Мікалай I прыняў варыянт архітэктара Васіля Пятровіча Стасава. Пастаменты ў выкананні вядомага каменацёса Самсона Ксенафонтавіча Суханава  (руск.) былі выраблены з паліраванага граніту вясной 1837 года. Манферан прапанаваў выканаць надпісы на пастаментах накладнымі бронзавымі літарамі, аднак Арлоўскі, паказаўшы на нетрываласць гэтага варыянту, вырашыў тады выбіць літары ў камені.

Мадэлі помнікаў былі завершаны ў 1831 годзе. Самі помнікі былі адлітыя вядомым майстрам Васілём Паўлавічам Якімавым  (руск.) у ліцейні майстэрні Акадэміі мастацтваў: у 1832 г. — скульптура Кутузава, у 1836 г. — Барклая-дэ-Толі, прычым статую Барклая-дэ-Толі атрымалася адліць толькі з другога разу.

Пад кіраўніцтвам архітэктара К. А. Тона помнікі былі ўсталяваныя на свае пастаменты: 30 мая 1837 г. — фігура М. І. Кутузава, 15 чэрвеня 1837 г. — фігура М. Б. Барклая-дэ-Толі. Урачыстая цырымонія адкрыцця помнікаў Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі адбылася 25 снежня 1837 г. у гонар дваццаць пятай гадавіны перамогі над Напалеонам. На цырымоніі прысутнічалі ўся імператарская сям’я і многія знакамітыя асобы. Праз некалькі дзён помнікам былі аддадзены воінскія ўшанаванні. Аднак гэтыя падзеі Б. І. Арлоўскі ўжо не бачыў — ён памёр за восем дзён да адкрыцця манументаў.

Помнікі карысталіся вялікай папулярнасцю ў народа, таму ў пачатку 1839 г. п’едэсталы помнікаў абнеслі чыгуннымі агароджамі, выкананымі К. А. Тонам. Пасля агароджы былі заменены металічнымі тумбамі з ланцугамі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны манументы Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі працягвалі стаяць на сваіх п’едэсталах, і воінскія часці, якія праходзілі міма іх па Неўскаму праспекту страявым крокам, аддавалі воінскае прывітанне.

Скульптуры некалькі разоў рэстаўраваліся: у 1945, 1972 і 2002 гадах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Б. І. Арлоўскі здолеў дасягнуць максімальнага партрэтнага падабенства помнікаў з рэальнымі персанажамі. Абодва палкаводца намаляваны ў сваіх ваенных мундзірах. Кутузаў паказаны ў імклівым дзеянні пры разгроме французскай арміі — ён стаіць у фельдмаршальскім мундзіры і плашчы, у правай руцэ трымае аголеную шпагу, у левай — фельдмаршальскае жазло. Постаць Барклая-дэ-Толі, які камандаваў адступленнем расійскай арміі ад мяжы, Арлоўскі адлюстраваў менш дынамічнай: палкаводзец глядзіць удалячынь, у апушчанай левай руцэ трымае маршальскае жазло. Арлоўскі паказаў абодвух ваеначальнікаў, якія стаяць на кінутых на зямлю французскіх сцягоў: Барклай-дэ-Толі стаіць на яшчэ разгорнутым сцязе з арлом, а Кутузаў — на згорнутым сцязе з канчаткова зрынутым арлом. Вышыня помніка Барклаю-дэ-Толі складае 4 метра, помніка Кутузаву — 4,1 метра, вышыня пастаментаў — 3,5 метра.

Фігуры Кутузава і Барклая-дэ-Толі знаходзяцца строга насупраць каланад Казанскага сабора — яны былі ўпісаныя ў бакавыя парталы сабора, якія ў перспектыве апраўляюць іх нібы вялікія прастакутныя рамы.

Надпіс на пастаменце Кутузаву абвяшчае:

ФЕЛЬДМАРШАЛУ

КНЯЗЮ
КУТУЗОВУ СМОЛЕНСКОМУ

1812

На пастамент Барклая-дэ-Толі нанесены словы:

ФЕЛЬДМАРШАЛУ

КНЯЗЮ
БАРКЛАЮ ДЕ ТОЛЛИ

1812, 1813, 1814, 1815

У літаратуры і фальклоры[правіць | правіць зыходнік]

Сколько богов, и богинь, и героев!.. Вот Зевс громовержец,
        Вот исподлобья глядит, дуя в цевницу, сатир.
Здесь зачинатель Барклай, а здесь совершитель Кутузов.

— Жэсты палкаводцаў трактаваліся ў гарадскім фальклоры  (руск.) не гэтакімі узнёслымі, як задумвалася аўтарамі помніка:

Барклай-де-Толли говорит:
— У меня живот болит
А Кутузов отвечает:
— Вот аптека, полегчает.

http://www.ipetersburg.ru/pamyatniki-kutuzovu-i-barklayu-de-tolli/


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]