Помнікі прыроды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

По́мнікі прыро́ды — прыродныя аб'екты, каштоўныя ў навуковых, культурна-пазнавальных і аздараўляльных адносінах. З'яўляюцца ўсенародным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Адна з форм аховы прыроды.

У 1972 годзе падпісана Міжнародная канвенцыя па ахове помнікаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Каштоўныя прыродныя аб'екты і комплексы аб'яўляюцца помнікамі прыроды з прычыны іх нязначнай плошчы ці адасобленасці, што не дае магчымасці стварыць запаведнік або заказнік, ці бясшкодна перавесці помнік прыроды ў штучныя ўмовы. У шырокім сэнсе да помнікаў прыроды часам адносяць таксама запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі, якія ўяўляюць сабой эталонныя ці унікальныя прыродныя ўтварэнні.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі Камень — геалагічны помнік прыроды, самы вялікі валун Беларусі.

На Беларусі першыя спісы помнікаў прыроды зацверджаны ў 1923 і 1926 гадах. У 1963 годзе прынята пастанова аб ахове помнікаў прыроды. Вылучаюць помнікі прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння. Падзяляюцца на батанічныя помнікі прыроды, геалагічныя помнікі прыроды і гідралагічныя помнікі прыроды. Для кожнага помніка прыроды складаецца спецыяльны пашпарт, вызначаецца рэжым яго ўтрымання і меры аховы.

У 1992 годзе нацыянальны парк Белавежская пушча ўключаны ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Станам на 2000 год ў краіне існавалі 303 помнікі прыроды рэспубліканскага значэння, у тым ліку 116 батанічных, 182 геалагічных і 5 гідралагічных.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]