Помнік Алаізе Пашкевіч (Астрына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы)
53°43′48″ пн. ш. 24°31′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Астрына
Скульптар Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі
Дата заснавання 1954
Дата пабудовы 1954 год
Вышыня 4 метра
Map

Помнік Алаізе Пашкевіч — помнік беларускай паэтэсе Алаізе Сцяпанаўне Пашкевіч ў гарадскм пасёлку Астрыне Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік знаходзіцца каля будынка сярэдняй школы на вуліцы Станкевіча. Пастаўлены ў 1954 годзе. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (пратакол Навукова-метадычнага савета № 88 ад 28 жніўня 2003 года), як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[1].

Аўтар помніка — беларускі скульптар Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На гранітным пастаменце прамавугольнай формы бронзавая скульптурная выява маладой жанчыны ў гарадской сукенцы з накінутым на плечы шалем. Вышыня пастамента — 4 м, вышыня фігуры — 2 м. Фігура пададзена ў лёгкім руху, левая рука прыціскае да грудзей кнігу. Гордая пастава, цвёрды позірк перадаюць унутраную сілу і эмацыянальную ўсхваляванасць пісьменніцы. Вакол помніка — дэкаратыўныя кусты і газоны[2].

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 432.
  2. Помнік А. С. Пашкевіч (Цётцы). — Гісторыка-культурныя каштоўнасці прынёманскага краю, 2018. (бел.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]