Помнік Дзяржынскаму (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Помнік Дзяржынскаму, Мінск)
| Помнік | |
| Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму | |
|---|---|
| | |
| 53°53′55″ пн. ш. 27°33′21″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Скульптар | Заір Азгур |
| Архітэктар | В. Волчак |
| Дата заснавання | 1955 |
| Дата пабудовы | 1955 год |
| Статус |
|
| Матэрыял | граніт, бронза |
Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму — помнік у Мінску, прысвечаны дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу СССР, заснавальніку УНК. Размешчаны на бульвары на скрыжаванні вул. Камсамольскай і пр. Незалежнасці. Устаноўлены ў 1955 годзе. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар Заір Азгур і архітэктар В. Волчак.

Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага на абліцаваным чорным паліраваным гранітам пастаменце ў форме ўсечанай піраміды. Партрэт дакладна перадае рысы твару «рыцара рэвалюцыі», яго непахісную волю. На цокалі бронзавы вянок.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
