Помнік Кастусю Каліноўскаму (Свіслач)
Помнік | |
Помнік Кастусю Каліноўскаму | |
---|---|
53°02′09″ пн. ш. 24°05′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Свіслач |
Скульптар | Заір Азгур |
Дата заснавання | 1958 |
Дата пабудовы | 1958 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Д000471 |
Помнік Кастусю Каліноўскаму — помнік у г. Свіслачы, прысвечаны рэвалюцыянеру-дэмакрату, кіраўніку паўстання 1863—1864 гг. і нацыянальнаму герою Беларусі і Літвы Кастусю Каліноўскаму, які ў 1855 годзе скончыў Свіслацкую гімназію. Размешчаны па вул. Леніна каля будынка сярэдняй школы.
Помнік устаноўлены ў 1958 годзе і такім чынам з'яўляецца першым і адзіным (станам на 2019 г.) помнікам К. Каліноўскаму на тэрыторыі Беларусі[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар помніка — скульптар Заір Азгур. Пагрудны бронзавы бюст К. Каліноўскага вышынёй 1,05 м пастаўлены на высокім 3-мятровым пастаменце пірамідальнай формы. Стрыманы парыў, гордая незалежнасць, духоўная актыўнасць героя перададзены ў павароце галавы, смелым позірку, у рысах твару. Кампазіцыя бюста ажыўлена рухам рукі, якая трымаецца за штрыфель фрака. Старанная прапрацоўка форм, дэталей касцюма — фрак, шырокі гальштук — надае вобліку жыццёвую канкрэтнасць і верагоднасць.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Кастусю Каліноўскаму (Свіслач) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Помнік Кастусю Каліноўскаму (Свіслач) на сайце «Архіварта»