Помнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Кірылу Тураўскаму
52°04′23″ пн. ш. 27°43′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Міхаіл Інькоў
Архітэктар Мікалай Іосіфавіч Лук'янчык[d]
Дата пабудовы 1993 год
Map

Помнік Кірылу Тураўскаму — помнік у г. Тураве Гомельскай вобласці. Усталяваны 11 мая 1993 года на Замкавай гары на беразе ракі Прыпяць у гонар царкоўнага дзеяча і асветніка Кірылы Тураўскага. Аўтары — скульптар Міхаіл Інькоў, архітэктар М. І. Лук’янчык[1].

Вышыня помніка — 7 метраў. Аснова кампазіцыі — сяміметровы крыж незвычайнай візантыйскай формы. З крыжом злучана постаць асветніка. Ён выступае наперад, падняўшы галаву. Рукі сагнуты на ўзроўні грудзей, у левай — кніга з крыжам на вокладцы, жэст правай накіраваны на кнігу. Вакол галавы — німб. Справа, побач з кнігай, надпіс: «Святы Кірыла Біскуп Тураўскі»[1].

Ён выкананы ў тэхніцы выбівачкі (бетон, пакрыты меддзю)[1].

Тураўскае замчышча з помнікам

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]