Помнік Пераможцу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік Пераможцу
сербск.: Победник
"The Victor" from "Down Town" of Kalemegdan.jpg
44°49′22,90″ пн. ш. 20°26′51,70″ у. д.HGЯO
Краіна Сербія
Горад Бялград
Скульптар Іван Мештравіч
Архітэктар Іван Мештравіч
Дата заснавання 1928
Будаўніцтва 19131928 гады
Вышыня 14 м
Матэрыял бронза, камень

Помнік Пераможцу (сербск.: Победник) — помнік у Бялградскай крэпасці, пастаўлены ў гонар перамогі Сербіі над Асманскай імперыяй у Першай Балканскай вайне і над Аўстра-Венгрыяй у Першай сусветнай вайне. Гэта адзін з самых вядомых твораў Івана Мештравіча.

Фігура пераможца з сокалам і мячом у руках

Мэр Бялграда Любамір Давідавіч (сербск.: Љубомир Давидовић) і кіраўніцтва горада ў 1912 годзе вырашылі ўзвесці помнік у гонар перамогі сербскай арміі ў Першай Балканскай вайне і вызвалення Паўднёвай Сербіі ад турэцкага валадарства. Стварэнне мемарыяла было даручана вядомаму скульптару Івану Мештравічу. Ён спраектаваў помнік у выглядзе фантана з калонай, якую вянчала статуя пераможца.

Пасля Першай сусветнай вайны ў грамадстве разгарэлася дыскусія наконт значэння помніка. Урэшце было вырашана ўсталяваць помнік на самай высокай кропцы Бялградскай крэпасці. Помнік стаў сімвалізаваць перамогу над дзвюма імперыямі, Асманскай і Аўстра-Венгерскай. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 1928 годзе і было прымеркавана да 10-й гадавіны прарыву Салонікскага фронту.

Статуя выканана ў выглядзе аголенай фігуры, якая трымае ў руках сокала і меч. Статуя накіравана ў бок Аўстра-Венгрыі[1].

Помнік Пераможцу — найбольш наведвальны і найбольш фатаграфаваны турыстычны аб'ект Бялграда. Штодзень яго наведвае больш за 5000 турыстаў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Памятник Виктору // Споменици культуре у Србиjе (серб.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]