Помнік Рыгору Арджанікідзэ (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Рыгору Арджанікідзэ
53°55′04″ пн. ш. 27°35′01″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1966 год
Дата скасавання 22 красавіка 2021
Стан знесены
Map

Помнік Рыгору Канстанцінавічу Арджанікідзэ — былы помнік у Мінску, які быў размешчаны на тэрыторыі завода электронных вылічальных машын імя Р. К. Арджанікідзэ па вуліцы Кульман (дом № 1). Скульптура партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Рыгора Арджанікідзэ ўстаноўлена ў 1966 годзе[1].

Уезд на тэрыторыю завода з боку вуліцы Якуба Коласа, удалечыні помнік Арджанікідзэ

Знесены 22 красавіка 2021 года ў гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Леніна[2][3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За аснову стварэння помніка была ўзята скульптура, зробленая у 1937 годзе для выстаўкі «Індустрыя сацыялізму», на якой спыніў свой выбар заводскі мастак Дзегцяроў. У помніка Арджанікідзэ правая рука не прапарцыйная целу і занадта вялікая. Вялікі палец моцна адтапыраны адносна іншых пальцаў рукі і ўтварае нешта накшталт клюшні. Паводле заводскай байкі, хтосьці аднойчы залез на скульптуру і ўставіў у руку шклянку[4].

Помнік быў пастаўлены бокам да алеі, развернуты да галоўнага ўезду з боку вуліцы Якуба Коласа[4].

Зноскі

  1. 123. Помнік Арджанікідзе Рыгору Канстанцінавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. Фотофакт. В центре Минска демонтировали советский памятник(недаступная спасылка)
  3. У Мінску знеслі помнік паплечніку Сталіна — і ўсё дзеля моднага фуд-маркету(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 22 красавіка 2021.
  4. а б Памятник за забором

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]