Помнік Свабоды (Русэ)
Помнік | |
Помнік Свабоды | |
---|---|
балг.: Паметник на свободата | |
43°50′55,30″ пн. ш. 25°57′12,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Горад | Русэ |
Скульптар | Арнольда Дзокі |
Архітэктар | Арнольда Дзокі |
Дата заснавання | 11 жніўня 1909 |
Будаўніцтва | 1906—1909 гады |
Вышыня | 17,8 м |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Свабодзе (балг.: Паметникът на Свободата) — балгарскі помнік у горадзе Русэ, спраектаваны ў пачатку XX стагоддзя італьянцам Арнольда Дзокі і балгарынам Георгіем Кіселінчавым[1]. Помнік з’яўляецца сімвалам горада Русэ і намаляваны на яго гербе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыя пірамідальнай формы. Статуя наверсе прадстаўляе жаночую фігуру, якая трымае меч і паказвае рукой туды, адкуль прышлі рускія войскі ў 1877 годзе. Адзін з двух бронзавых ільвоў разрывае кайданы, што сімвалізуюць турэцкую няволю, а другі трымае меч і шчыт Свабоды. На п’едэстале паказаныя рэльефы са сцэнамі ўдзелу апалчэнцаў у баях. На пастаменце напісана: «Барацьбітам і апалчэнцам, што ўдзельнічалі ў Вызваленні Балгарыі ў 1876—1877 гадах». Ззаду ля аснавання ўсталяваны дзве гарматы.
Праектаванне і адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Дата адкрыцця помніка дакладна не вядомая — называюць 1906, 1908 і 1909 гады на падставе розных крыніц (у тым ліку і Энцыклапедыі выяўленчых мастацтваў Балгарыі). Вядомы толькі дзень — 11 жніўня. Кніга «Помнік рэвалюцыянерам у Русэ» ўказвае на 1909 год. Дакладна вядома, што першы камень быў закладзены ў 1890 годзе ў Парку моладзі ў прысутнасці мітрапаліта Рыгора і князя Фердынанда I. Стойча Райчаў Кефсізаў, мясцовы прадпрымальнік і рэвалюцыянер, заключыў у 1895 годзе кантракт на ўсталяванне помніка за 65 тысяч леваў. Але неўзабаве кошт помніка ўзрос да 150 тысяч леваў, і таму яму прыйшлося прыцягваць ахвяраванні на розных дабрачынных балях. Браты Іван і Стэфан Сімяонавы далі яшчэ 50 000 леваў.
Згодна з першапачатковым праектам, помнік павінен быў мець на вяршыні выяву рускага цара Аляксандра II, а таксама дзве статуі балгарскіх рэвалюцыянераў са стрэльбамі каля аснавання. Але ў 1907 годзе ўлады Русэ вырашылі паказаць жанчыну як сімвал свабоды, паколькі помнік Аляксандру II ужо стаяў у Сафіі і быў адкрыты ў тым жа годзе (прычым яго аўтарам таксама быў Арнольда Дзокі). Дату адкрыцця павінен быў абраць Фердынанд I, які стаў царом пасля Аб’яднання Балгарыі, але ён не даў ніякага адказу, і ўлады абралі для адкрыцця помніка 11 жніўня — гадавіну бітвы за Шыпку . Цырымонія пачалася на тры дні раней, на ёй прысутнічала мноства ўдзельнікаў вайны супраць Турцыі (у тым ліку Райна Георгіева ) і афіцыйных асоб (прэм’ер-міністр Аляксандр Малінаў , міністры юстыцыі і замежных спраў, военачальнікі, вышэйшыя саны Балгарскай праваслаўнай царквы і рускі консул). Фердынанд I адправіў толькі свайго прадстаўніка ў сувязі з цяжкімі адносінамі з Расіяй.
Неўзабаве гарадскія ўлады і ветэранская арганізацыя вырашылі перанесці помнік у гарадскі сад, які меў жалезную агароджу і закрываўся на ноч, — а менавіта на плошчу князя Барыса, дзе раней былі турэцкія могілкі (цяпер яна носіць назву Плошча Свабоды).
Зноскі
- ↑ Тзавелла, Христофор. «Дневник на костурския войвода Лазар Киселинчев», София, 2003, с. 187.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лебикян, Хачик (2002). Archaik Bulgarian: Опълченския памятникъ въ Руссе. ISBN 978-954-9906-48-6.