Помнік Сталіну (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Помнік Сталіну, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік Іосіфу Сталіну
Помнік Сталіну ў Мінску.jpg
53°59′ пн. ш. 27°36′ у. д.HGЯO
Краіна БССР
Горад
Скульптар Заір Ісакавіч Азгур, Андрэй Ануфрыевіч Бембель, Аляксей Канстанцінавіч Глебаў і Сяргей Іванавіч Селіханаў
Дата пабудовы 1952 год
Статус дэмантаваны

Помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Мінску — цэнтральны скульптурны твор Мінска ў сталінскі перыяд гісторыі Беларускай ССР.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Быў створаны аўтарскім калектывам скульптараў З. І. Азгура, А. А. Бембеля, А. К. Глебава і С. І. Селіханава. Пасля ўзгаднення агульнага эскіза працу падзялілі на зоны для больш хуткай працы. Заір Азгур рабіў галаву і плечы, Андрэй Бембель — ногі і ніжнюю частку, а Сяргей Селіханаў і Аляксей Глебаў падзялілі корпус[1].

Фігура кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна ўзносілася на вышыню каля 10 метраў (без пастамента). Акрамя Цэнтральнай плошчы, помнікі Сталіну таксама былі ўстаноўлены ў парку «Прафінтэрн» (цяпер — парк імя М. Горкага), а таксама ля ўваходу ў бібліятэку імя Леніна.

Гісторыя помніка[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавая скульптура была адліта па загадзя падрыхтаванай мадэлі помніка, вылепленая з гліны.

Афіцыйнае адкрыццё помніка адбылося 21 верасня 1952 года. Цэнтральная плошча была запоўнена цалкам — сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Мітынг, прысвечаны адкрыццю манумента, адкрыў сакратар Мінскага абласнога камітэта КП (б) Б К. Т. Мазураў.

Сакратар мінскага камітэта КП(б)Б І. Д. Варвашэня зачытаў на ім пастанову «О переименовании центральной улицы города Минска от Дома Правительства БССР до Московского шоссе в проспект имени Сталина».

Праз 8 гадоў па смерці Сталіна, 3 лістапада 1961 года помнік поўнасцю дэмантаваны за адну ноч.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

На пастаменце фігуры Сталіна змяшчаўся арнамент зацверджанага ў год адкрыцця помніка новага сцяга БССР (гэты ж арнамент змяшчаецца на цяперашнім афіцыйным сцягу Беларусі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Арт-календарь-2015». Корпус, ноги и голова Сталина, которые поделили четыре именитых белорусских скульптора