Помнік Сталіну (Мінск)
Помнік | |
Помнік Іосіфу Сталіну | |
---|---|
53°54′10″ пн. ш. 27°33′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларуская ССР |
Горад | |
Скульптар | Заір Ісакавіч Азгур, Андрэй Ануфрыевіч Бембель, Аляксей Канстанцінавіч Глебаў і Сяргей Іванавіч Селіханаў |
Дата пабудовы | 1952 год |
Статус | дэмантаваны |
Помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Мінску — цэнтральны скульптурны твор Мінска ў сталінскі перыяд гісторыі Беларускай ССР.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Быў створаны аўтарскім калектывам скульптараў З. І. Азгура, А. А. Бембеля, А. К. Глебава і С. І. Селіханава. Пасля ўзгаднення агульнага эскіза працу падзялілі на зоны для больш хуткай працы. Заір Азгур рабіў галаву і плечы, Андрэй Бембель — ногі і ніжнюю частку, а Сяргей Селіханаў і Аляксей Глебаў падзялілі корпус[1].
Фігура кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна ўзносілася на вышыню каля 10 метраў (без пастамента). На пастаменце фігуры Сталіна змяшчаўся арнамент зацверджанага ў год адкрыцця помніка новага сцяга БССР (гэты ж арнамент змяшчаецца на цяперашнім афіцыйным сцягу Беларусі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавая скульптура была адліта па загадзя падрыхтаванай мадэлі помніка, вылепленая з гліны.
Афіцыйнае адкрыццё помніка адбылося 21 верасня 1952 года. Цэнтральная плошча была запоўнена цалкам — сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Мітынг, прысвечаны адкрыццю манумента, адкрыў сакратар Мінскага абласнога камітэта КП (б) Б К. Т. Мазураў.
Сакратар мінскага камітэта КП(б)Б І. Д. Варвашэня зачытаў на ім пастанову «О переименовании центральной улицы города Минска от Дома Правительства БССР до Московского шоссе в проспект имени Сталина».
Праз 8 гадоў па смерці Сталіна, 3 лістапада 1961 года помнік поўнасцю дэмантаваны за адну ноч.
Акрамя Цэнтральнай плошчы, помнікі Сталіну былі ўстаноўлены ў парку «Прафінтэрн» (цяпер — парк імя М. Горкага), а таксама ля ўваходу ў бібліятэку імя Леніна.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памятник Сталину И. В. (англ.)(недаступная спасылка). Мінск стары і новы (17 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2013. Праверана 9 кастрычніка 2013.
- Бембель, Таццяна. Корпус, ноги и голова Сталина, которые поделили четыре именитых белорусских скульптора (руск.)(недаступная спасылка). Арт-календар. TUT.by (11 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 10 снежня 2017.
- Помнік Сталіну ў Мінску (1953, март)