Помнік Тадэвушу Касцюшку (Золатурн)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік
Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Золатурне
Толькі што адкрыты помнік Т.Касцюшку ў Золатурне (21 кастрычніка 2017 г.)
Толькі што адкрыты помнік Т.Касцюшку ў Золатурне (21 кастрычніка 2017 г.)
47°12′33″ пн. ш. 7°32′08″ у. д.HGЯO
Краіна Швейцарыя
Горад Золатурн
Дата заснавання 2017

Помнік Тадэвушу Касцюшку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швейцарыі ў швейцарскім горадзе Золатурне, з нагоды 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі.[1] Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см.[2] Знаходзіцца ў скверы ля пратэстанцкай царквы Золатурна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Золатурне, узнікла ў 2010 годзе і належыць былому паслу Беларусі ў Швейцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай, дзякуючы намаганням Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі[2]. 17 кастрычніка 2017 года помнік быў усталяваны[3], а 21 кастрычніка таго ж года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё, на якім, у т.л., прысутнічалі ганаровыя госці з Беларусі, Польшчы, Літвы[4], а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін.

Скандал вакол помніку[правіць | правіць зыходнік]

Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі і сям'і Сапегаў у прыватнасці. Першапачаткова на помніку планавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:

" Zu Ehren von Tadevuš Kaściuška 04.02.1746 — 15.10.1817 dem hervorragenden Sohn Belarus' von dankbaren Landsleuten. Belarussische Vereinigung in der Schweiz 2017 "
" Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў. Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі 2017 "

[5]

Аднак падобны надпіс не задаволіў польскі бок, і пасол Польшчы ў Швейцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Золатурна выкрасліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную версію[5]. І толькі пасля ўмяшальніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:

" Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017 "
" Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі 2017 "

[6]

Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця помніку прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расцяжку з надпісам: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Золатурне — першы ў гісторыі помнік, усталяваны беларускай дыяспарай за мяжой[7].
  • Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Золатурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т.Касцюшку на яго радзіме, у Мерачоўшчыне[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі